Читать «Яго пумпернiкель» онлайн - страница 3

Рэй Брэдбери

— Але, — сказала жонка, узяўшы яго пад руку, — ты толькi расстроiшся. Ужо не раз ты выкiдваў такiя штучкi i…

Ён не чуў. Чаму мяне нiколi не асяняе днём? — думаў ён. — Чаму заўсёды пасля захаду сонца? Ранiцай, перш за ўсё, думаў ён, я адпраўлю, клянуся богам, адпраўлю гэты пумпернiкель Тому i ўсiм астатнiм. I ён вернецца да мяне, i зноў усё будзе так, як быццам яго нiколi не спальвалi ў печы! Чаму б i не?

— Паглядзiм, — сказаў ён, пакуль жонка адчыняла шкляныя дзверы, за якiмi прытаiўся дом, поўны цiшынi i цёплай пустаты. — Паглядзiм. Што мы яшчэ пелi? «Вяслуй, вяслуй».

Ранiцай ён спускаўся па сходках у залу i на хвiлiну затрымаўся ад яркiх, моцных сонечных промняў. Твар яго быў паголены, зубы — пачышчаны. Святло напоўнiла кожны пакой. Ён паглядзеў на стол, ля якога завiхалася жонка. Упэўнена, не спяшаючыся, яна наразала тонкiмi лустачкамi яго пумпернiкель.

Ён прысеў да стала, асветленага промнямi сонца, i ўзяў газету.

Яна дастала лустачку хлеба i пацалавала мужа ў шчаку. Ён прывычна паляпаў яе па руцэ.

— Табе адзiн кавалачак цi два, мiлы? — спыталася яна пяшчотна.

— Два, бадай, — адказаў ён.

Примечания

1

Пумпернiкель (ням.) — чорны жытны густа замешаны хлеб з саладжавым смакам.