Читать «Беларускiя народныя казкi» онлайн - страница 2
неизвестен Автор
Лiска перапынiла работу на кухнi. Пасылае старэйшую дачку Чучалку:
— Паглядзi, Чучалка, што там за панiч пад варотамi пяе?
Выйшла Чучалка, а коцiк яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:
Пасылае лiска сярэднюю дачку Пачучалку.
— Схадзi, паглядзi, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавiлася, мабыць, дужа важныя панiчы прыехалi?
Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцiк яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:
Лiска аж аблiзнулася, так спадабалася ёй каткова песьня.
— Iдзi й ты, — кажа да меншай дачкi. — Пэўна там знатныя панiчы прыехалi.
Выбегла й трэйцяя дачка. А коцiк — хапець — за яе ды ў торбу.
Тады ў хату лiсчыну ўбег ды закрычэў:
— Гэй, ты, старая лiсiца! Дзе пеўнiка падзела?
— А мой-жа ты, сакалочак! А мой-жа ты каласочак! А я й повiдам ня бачыла, а я й почутам ня чула!
Але коцiк яшчэ мацней крыкнуў:
— Аддай пеўнiка, бо як бач сваiх дачок аглядаць ня будзеш! — I замахнуўся шабляю.
Спалохалася лiсiца. Пеўнiка аддала, а сабе дачок забрала.
З тэй пары разумнейшы стаў пеўнiк. I сталi яны з коцiкам дружна жыць.
А лiска й дагэтуль сватоў чакае. Нiхто яе дачок замуж не бярэ, бо дужа-ж яны хiтрыя.
БАРАН БОК АБАДРАН
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. I захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькi пачаў рэзаць, трошкi бок абадраў, а баран усхапiўся ды ўцёк i схаваўся ў лiсiную норку.
Прыйшла лiса ў норку, ажно там нехта сядзiць. Спужалася лiсiца i пытаецца:
— Хто там?
А баран ёй адказвае:
— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!
Лiсiца спужалася i пабегла ваўка прасiць.
— А воўчанька ты мой, а кумочак мой, — хадзi, памажы маёй бядзе, паглядзi, хто гэта ў мяне ў норцы сядзiць.
Паслухаў воўк лiсу, пайшоў зь ёю ў нару выганяць барана. Прыйшоў, ды сап, сап — носам нюхае.
— Хто там?
— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!
Воўк спужаўся ды ўцёк. Пайшлi яны зь лiсiцай ды к медзьвядзю, пачалi медзьвядзя прасiць:
— Мядзьведзiнка, бацiнка, — хадзi, памажы нашай бядзе, паглядзi, хто гэта ў лiсiнай норцы сядзiць.
Паслухаў мядзьведзь, пайшоў зь iмi да норкi, прыйшоў, ды пытаецца:
— А хто там? А баран яму:
— Я баран, бок абадран, чатыры нагi, два рагi, — як дам рагамi, дык ты паляцiш уверх нагамi!
Мядзьведзь спужаўся, ды ўцёк.
Iдуць яны, iдуць каля саду, ды бачаць — ляцiць пчолка. Давай яны гэтую пчолку прасiць.
— Пчолка, душачка, — хадзi, паглядзi, хто гэта ў лiсiнай норцы сядзiць.