Читать «Беларускiя народныя казкi» онлайн
неизвестен Автор
БЕЛАРУСКIЯ НАРОДНЫЯ КАЗКI
КАТОК ЗЬ ПЕЎНIКАМ ДЫ ЛIСКА
Жылi-былi каток i пеўнiк. Збудавалi яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўнiку:
— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачынiся й нiкога ня пускай у хатку. — I пайшоў.
Ажно прыбягае лiска пад акенца ды просiць:
— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Памяла мне пазыч. Прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым печ вымесьцi, пiрагi пячы.
А пеўнiк на гэта:
— Зводзiш ты мяне, зводзiш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткi й табе нiчога ня дам.
— Ах, якi-ж ты злосны! — кажа лiска.
— А я не маню, каб я жыла. Ну, калi ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!
Адчынiў пеўнiк акенца i дае ёй памяло, а лiска не за памяло, а за яго ды наўцекi.
Стаў пеўнiк галасiць:
Шкада стала коцiку пеўнiка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лiсiцу дагнаў, за валасы надраў, пеўнiка адабраў.
— Ну — кажа пеўнiку: — глядзi-ж больш нiкому не адчыняй хаткi. Бо цяпер пайду далей, за горы.
I ў другi раз прыбягае лiска.
— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Пазыч мне лапату, прыехалi госьцi з Замосьця, няма чым пiрагi ў печ садзiць.
— Не, — кажа пеўнiк, — не адчыню, бо ты мяне зрадзiш.
— Не, не, пеўнiчку, далiбо не абману.
Дык пеўнiк, як добры дурань, адчынiў дзьверы i дае лапату, а лiска за пеўнiчка i ў ногi.
Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнiк:
Чуць толькi пачуў коцiк пеўнiкаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы насiлу дагнаў лiску зь пеўнiкам. Калi-ж узлаваўся каток, як стаў лiсiцу за патылiцу драць! Пусьцiла лiсiца пеўнiка ды ходу.
Прывёў коцiк пеўнiка дахаты.
Назаўтра йзноў кажа яму:
— Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзi, не ашукайся. Бо калi йзноў паслухаеш лiскi, дык яна цябе зьесьць.
Лiска пад акном пiльнавала. Як толькi каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла.
— Пеўнiк, пеўнiк, адчынi! Ехалi баяры, рассыпалi проса, няма каму пазьбiраць! Iдзi памажы.
— Хлусiш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнiк.
А лiска хiтра сьмяецца ды кажа:
— А якi-ж ты недаверлiвы! Ды глянь-жа сам, калi ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбiраць проса. — I сьхiлiлася за сьцяну.
Выхiнуўся пеўнiк праз аконца, а лiска — хоп — за яго ды ў лес.
Крычэў, крычэў пеўнiк, але коцiк яго ўжо не пачуў.
Прыходзiць коцiк дамоў, а ў хатцы нiкога няма, i аконца адчынена. Здагадаўся коцiк, што лiска такi схапiла пеўнiка.
Горка стала коцiку. I пачаў ён у дарогу зьбiрацца, пеўнiка ратаваць. Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапiў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў.
Iшоў ды iшоў, iшоў ды iшоў, сустракае зайчыка.
— Зайчык, зайчык! Цi ня бачыў ты лiскi бягучы, пеўнiка нясучы?
— Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла.
А тым часам у лiсчынай хатцы ўжо ў печы палiцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўнiка рэзаць.
Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў: