Читать «Партрэт шкла» онлайн - страница 77

Сяргей Кавалёў

Гэта не перашкодзіла, аднак, маладой паэтцы заявіць праз старонку зусім адваротнае:

Мне ветразь не патрэбны — Кірую супраць ветру.

I што не перашкодзіць, мусіць, чытачу згадзіцца з паэткай i ў першым, i ў другім выпадках, бо абодва сцвярджэнні абумоўлены паэтычным кантэкстам. Дзве супрацьлеглыя думкі ў суседніх вершах — не заўсёды памылка i недарэчнасць. А што, калі гэтае суседства — спроба паглядзець праз адно i тое ж шкельца з розных бакоў?

На першы погляд не вылучаецца разнастайнасцю тэматыка вершаў Валянціны Хамчук: усе яны раскрываюць уласна духоўнае жыццё асобы, усе яны амаль што аўтабіяграфічныя, але гэта — аўтабіяграфія эвалюцыі духоўнай, дзе матэрыяльныя рэчы i з'явы — больш прынады; асобныя падзеі жыцця ўнутранага пры канкрэтызацыі гіпербалізуюцца, выяўляюцца ў малюнкава-знешніх праявах:

Прастор, прымі маю вясну I ранняй восені дажынкі. Ружова-цёплыя ад сну Вада раскрые мне абдымкі. Хай глыбіня мой боль загоіць... А човен лёгкі i пусты Прыбой да берага прыгоніць.

Калі паставіць перад сабой банальную задачу — вызначыць, што галоўнае ў вершах Валянціны Хамчук, то трэба вылучыць перш за ўсё інтанацыю. Інтанацыйнымі адценнямі яна валодае добра, нават у апісаннях, што ў спалучэнні з някепскім уменнем ствараць малюнак i настрой дае жаданыя вынікі.

Зноў звяртаючыся да тэматыкі, трэба заўважыць, што ў вершах пра каханне не адчуваецца прысутнасці чытача. Вершы ў паэткі пабудаваны па мастаціх законах, нават каханне таксама калі-нікалі жыве ў ix па законах мастацтва, але, на шчасце,— прысутнасці чытача ў гэтых вершах пакуль што няма:

Ноч стуліць чорны парасон, Плакатным шчасцем пырсне ранне. Бязрадасны адступіць сон, Кашмарны сон — тваё каханне.

Ёсць паэты, якія добра адшліфоўваюць паэтычны радок, ствараюць цікавыя вобразы, метафары, але шмат губляюць пры з'яднанні дэталяў у адзіную суцэльную канструкцыю. Іншым, наадварот, хоць i губляюць яны ў дэталях, у матэрыяле, больш шанцуе на агульнае адчуванне твора.

Нельга адзназначна назваць гэта недахопам, аднабаковасцю. Канешне, лепш за ўсё — гарманічнае спалучэнне гэтых магічных уласцівасцей, але такое здараецца не часта: звычайна за першае сплачваюць другім i наадварот.

Валянціна Хамчук належыць да другога тыпу паэтаў, i агульныя плюсы яе твораў затушоўваюць канкрэтныя мінусы слоў i вобразаў. Напрыклад:

Захінаюцца лозы ніцыя. Слёзы-кропелькі, быццам боб. Адгуляў Дняпро з навальніцаю, успамінамі моршчыць лоб.

Можна параўнаць кроплі дажджу i боб, слезы-кропелькі i боб параўноўваць неабавязкова, а зыходзячы з агульнай танальнасці верша, агульнага малюнка— і не варта. Але гэтае васьмірадкоўе — не прыклад неахайнасді ці няўмельства, а прыклад ілюстрацыйны: яркі, зрокавы вобраз паслянавальнічнага Дняпра такая дробязь не псуе.