Читать «Чытаю тайнапіс вачэй» онлайн - страница 14

Генадзь Бураўкін

* * * Шкадую жанчын, Што пасля пацалунка мужчыны Не зведалі асалоду пацалунка дзіця, Што навек ад сваіх грудзей адлучылі Ненасытную, бессмяротную завязь жыцця. Шкадую жанчын, Што пасля мужчынскіх абдымкаў Не зведалі пяшчоты абдымкаў дзіця, Калі каля вуха даверліва дыхае Безабаронны працяг твайго зямнога быцця. Шкадую жанчын, Што пасля ночы бяссоннай На плячы сваім чулі холад няголеных шчок I не песцілі цёплы і круглы, як сонца, Плод кахання — Няўцямны жывы камячок... Аблысеюць паклоннікі. Перамруць палюбоўнікі. Супакоіцца ўрэшце шалу майскага каламуць. I ці будзе каму ўспаміны Аднолькавыя, як апалонікі, Чыстай плоткаю ўскалыхнуць?.. * * * Я збіраўся на чоўне Па Дунаі ўначы Ад вачэй тваіх чорных На край свету ўцячы. Я хаваўся ў сябрыну Ад цыганскіх павек. Думаў — Кіну ўсё, Рыну I забуду навек. Ды праз пушчы і гала, Праз Карпаты і Крым Ты мяне даганяла Ціхім шэптам сваім. Маю роспач і горыч Запаўняла сабой — I смяялася поруч, I блукала са мной... Таямніца такая Д'ябла з тропу саб'е: Чым далей уцякаю, Тым бліжэй да цябе... * * * Кагосьці безнадзейна кліча каня. Зязюля шчодра дзеліцца гадамі... А можа быць, Яны маё каханне Сваёй душой птушынай разгадалі? Не заціхае салаве й да рання. Жаўрук неўтаймавана будзіць далі А можа быць, Яны маё каханне На свой птушыны лад пераказалі? Ці не таму мне спеў іх зразумелы, Такі трывожны I такі прыгожы?.. А я перад таб й стаю , Нясмелы, Душа пяе, А слоў знайсці не можа... * * * Расстайныя дарогі. Дзявочая туга. I месячык двухрогі. I зорак мітульга. I прывідныя цені. I крылаў мяккі ўзмах. I рук перапляценне. I горыч на губах. Разгойданае вецце. Цяжкі, самотны ўздых. I вечнасць. I бяссмерце... Жыцця кароткі міг. * * * Як на сэрца ляжа горыч, Пацямнеюць дні мае. Дык цябе са мною поруч Мне так часта не стае. Я зусім не папракаю. Проста я цябе прашу: Клапатлівымі рукамі Прытулі маю душу. Паміж здрайцаў і прублудаў Захіні мяне ямчэй Ад бязлітасных прысудаў, Ад зайздрослівых вачэй. I не дай з душы ўспаміну Адляцець у сіняву. I тады я не загіну. I тады я аджыву. * * * ...У прыцемку халодным прыскам тлеючы, Твая сукенка ўпала каля ног — І ты рукамі засланіла плечы, Бо я ад іх святла аслепнуць мог. Ты смеласці сваёй сама здзівілася. А у мяне ў збянтэжаных вачах Нібыта поўня белая дваілася. I сэрца ашаломленае білася, Як выпушчаны з цеснай клеткі птах. Ты не ішла — Асыпаная зорамі, Хмурынкай лёгкай да мяне плыло, Уся з адчаю, Чысціні I сораму, 3 даверлівасці, Страху I святла. Цьмянелі, Аддаляліся I чэзнулі Зямныя і нябесныя агні. I я ступіў насустрач цёплай бездані Здзіўлення, Шчасця, Тайны, Цішыні. * * * Мне з табой бы лепей размінуцца, Міма праляцець на паўкрыла... Дык чаму ж малюся той мінуце, Што з табой няпрошана звяла? Не было нічога, Што б на свеце Да цябе не падарыў мне лёс... Дык чаму ж мне так таемна свецяць Вочы твае, Цёмныя ад слёз? Мне з табой бы лепей развітацца Кожная сустрэча — Як турма... Дык чаму ж твае слабыя пальцы Я ў сваёй далоні затрымаў? Размінуцца б лепей, Размінуцца, Каб душа спакойнаю была!.. А я ўсё малюся той мінуце, Што з табой няпрошана звяла... * * * Больш табе я не пазваню, Не ўстрывожу самотную ростань. Сам сабе канчаткова зманю, Што зобыў цябе вельмі проста. Ні вачэй тваіх, Ні плячэй Злым папрокам я не абражу. Без цябе Будзе несці лягчэй Летуценняў наіўных паклажу. Што паробіш, Колі пагас Пад дыханнем тваім халодным Той агеньчык, Што неколі нас Нечакана апёк мімаходам. Адбалела. Прайшло. Адплыло. Не пакінула нават суму... А быць можа, I не было? А быць можа, Я ўсё прыдумаў?.. * * * Атруці мяне Вясновым хмелем, Апляці мяне Рукамі цёплымі. На дваіх з табою мы падзелім Ноч, Што льецца залатымі кроплямі. Ап'яні мяне Дыхоннем чыстым, Ахіні мяне Прызноннем ціхім. Мы ў далоні 3 неба Зор маністы Ссыплем рук суладным ускалыхам. Прытулі мацней, Мая абранніца. Наталі Мае сухія вусны... О, як хутка прыплывае раніца — Сну і явы сонечнае вусце!.. * * * Мы з табой сустрэліся аднойчы На перанаселенай зямлі. Да пляча плячо, I вочы ў вочы, У руцэ — рука Ў жыццё пайшлі. Шчасце, Таямніцы I руціна. Грэшныя, Няўцешныя гады... Нас жыццё каціла і круціла, Біла і па карку, і пад дых. Не мінаў Ні журавель, Ні бусел. Абсыпала попелам бяда... На былое як ні азірнуся — Мне зусім нічога не шкада. З берага другога Свечкі свецяць, Хоць, здаецца, спалены масты... Як тады, На цэлым белым свеце — Двое: Ты і я. I я, і ты... * * * Не глядзі мне ўслед, Нібы старому. На расстанне не махай рукой Яшчэ доўга нашаму парому Плысці віратліваю ракой. Ты яшчэ не раз Зязюляй шэрай Будзеш перагуквацца са мной. Будзе ціха набліжацца бераг 3 адзінокай гонкаю сасной. Будуць над высокімі слупамі Пралятаць вясновыя шпакі. Будзе нестарэючая памяць Узірацца ў заўтра з-пад рукі... Помню я завеі і дажджы ўсе I цябе з рамонкавым вянком. Хоць і да сівых валос дажыўся, Я ў душы застаўся юнаком.