Читать «Чытаю тайнапіс вачэй» онлайн - страница 16

Генадзь Бураўкін

* * *

Свеча горела на столе,

Свеча горела...

Барыс Пастарнак

На ўсёй зямлі спыніўся час. I ў гэтым часе Ты засталася ля пляча, Ты засталася. I месяц Стомленым ваўком Схаваўся нанач. Шумела Нарач за вакном, Шумела Нарач. Каб зоркі бліскалі ў акне, Мы не хацелі. Трымцелі цені но сцяне, Трымцелі цені. Нам сну не даў вясновы час — Вясёлы скнара. I вечнасць цэлую Для нас Шумела Нарач... * * * Як абрынецца ў зялёных шатах Квецені чаромхавай абвал, Майскімі начамі Сняць дзяўчаты Тайны свой мужчынскі ідэал. I да іх, Калі не прынц, Дык рыцар Скача на запыленым кані, Каб насупраць весніц прыпыніцца I спытаць дарогу ў цішыні. Як трапеча ўзрушанае сэрца — Аж да горла коціцца адчай: Што, калі ён міма пранясецца, Нават не зірнуўшы з-за плячэй I ў сталіцах, I ў сеседніх сёлах, На развілках тысячы шляхоў Так іх мала, Дужых і вясёлых, Стройных і прыгожых жаніхоў! Так нячаста выпадае дзіва Між жартаўнікоў і запявал Напаткаць аднойчы Свой адзіны, Свой зямны мужчынскі ідэал! I ніколі, Аж да самай смерці, Да завейных адзінокіх дзён, 3 запаветнай памяці Не сцерці Той вясновы, той чароўны сон * * * На шырокім лузе, На папары, У затоцы ціхай, У трысці I буслы, і качкі ўсе — Па пары. Так ужо заведзена ў жыцці. Пад дажджом, Пад ветрам радыяцый, Калі ўсё пастаўлена на кон, Толькі ўдвух і можна пратрымацца — Гэтакі няпісаны закон. У цяжкой мітрэнзе шматвяковай Удваіх Заўжды прасцей было I гняздо ад ворагаў ахоўваць, I падлёткаў ставіць на крыло... Вось і чалавеку Не да твару Не захоўваць мудрасці ключы — Вечна Богам дадзеную пару, Як жыцця заруку, Берагчы. * * * Ты снішся мне, Далёкая такая, Як незваротнай маладосці знак. Я зноў цябе здарожана гукаю I дагукацца не магу ніяк. Шукаю нашы даўнія сцяжыны, Што зараслі высокаю травой. I колецца мне кожны куст ажыны Маёй віной. А можа, і тваёй. Ні злоснага дакору, Ні праклёну, Ні рэўнасці ў маёй душы няма... Маўчаць табой пасаджаныя клёны. I стыне на губах тваё імя. * * * Мае аднагодкі-сяброўкі, Мой першы наіўны спалох. Ускінуты здзіўлена броўкі. На вуснах — рамонкаў, пылок. Дзяўчаты майго юнацтва, Зялёнай, бяссоннай пары... Змаглі вы такімі ж застацца. А я - Беззваротна стары. 3 касынкай Ці ў модным бярэце Вы зноў прыбягаеце ў сне... Я ўсіх вас прашу: Не старэйце I не праганяйце мяне. Як майская песня для птушак, Я з выраю часу Гатоў Вярнуцца да вашых вяснушак, Да сцежак дзіцячых гадоў. Я помню I воблакі тыя, I здані ўначы ля куп'я... Якія вы ўсе маладыя, Адзін толькі ведаю я... * * * Прыцішыцца няма калі Мне на жыццёвым перавале. На грэшнай стомленай зямлі Мяне любілі і кахалі. Жанчыны — Лепшыя з жанчын — Мне лоб далонямі студзілі. I локця жураўліны клін Мільгаў, Як цень, На небасхіле. Я і цяпер яго лаўлю 3 надзеяю і ласкай шчырай I не спяшаюся Зямлю Пакінуць, Выбраўшыся ў вырай. * * * Я не сквапны — Вы паверце. Не прыслужваю рублю. Лепшы яблык на талерцы, Не шкадуючы, ўступлю. Сувеніры, Кветкі, Рэчы, Нават тыя, што люблю,— Забірайце. Не пярэчу. Пашкадую — І ўступлю. Сцежку лепшую ў прысадах, Поля лепшага раллю I высокую пасаду, Не крыўдуючы, ўступлю. А тваіх вачэй смяшынкі, Як нябесны дар, каплю. Ні адной тваёй маршчынкі I слязінкі Не ўступлю. Праз пагрозы, Пасміханне — Праз усё пераступлю. А цябе, Маё каханне, Анікому не ўступлю. * * * Ты стала ля дзвярэй У гулкай цішыні. Шаптала мне: «Скарэй...» Прасіла: «Зачыні». Адвага і адчай Маўчаннем сцялі рот. I паварот ключа — Як лёсу паварот. Ніхто не адамкне Зачыненых дзвярэй. Цяпер ніхто ў мяне Цябе не адбярэ. Шалёны сэрца ўдар Каля маіх грудзей — Як шчасця шчодры дар, Як бурны ўсплёск надзей. Ноч выблескам пляча Працята навылёт... I паварот ключа... I лёсу паварот... * * * Не веру, Што з гадамі адыходзіць, Згасае палкасць маладых сустрэч. Прыйдзі ка мне ў пакоры і лагодзе, Маім рукам і вуснам не пярэч. I не хавай, Як хітрая цыганка, Няўтольнага агню ў сваіх вачах. Хай будзе тонкі месяц за фіранкай. Хай будзе ціхі стогн каля пляча. Хай згіне ўсё, Што ўжо было, Што будзе. Але хай застануцца на вякі Твае ненапалоханыя грудзі I ля шчакі цяпло тваёй рукі... * * * Так, я перад табо ю вінаваты За доўгія самотныя гады, За непаразуменні ўсе і страты, За майскія замоўклыя сады, За словы непатрэбныя і ўчынкі, За наш касцёр, Шт о ледзьве не ачах, За сівізну I раннія маршчынкі I стому вечаровую ў вачах, За вольніцу I шумны хмель пракляты, За ростані I тайны недавер. А больш за ўсё Бязмежна вінаваты, Што я цябе кахаю і цяпер. * * * Ці ўспамінала ты мяне, Калі я доўга быў далёка? Хоць у нядзелю, Хоць у сне Ці ўспамінала ты мяне 3 пяшчотай і журбою лёгкай? Ці выглядала мілым вокам Мой цень у ранішнім акне, Ці чула ў незнаёмых кроках Маю хаду? Было ці не? Ці ўспамінала ты мяне? Было мне ў дальняй старане Тужліва так і адзінока, Што я паверу і мане, Што ўспамінала ты мяне, Калі я доўга быў далёка... * * * Помніш, Ты даверылао Мне ключы, Адчыніла дзверы Уначы, Не дала і трохі Ачуняць, Бо цябе палохала Цішыня, Што шапоча голлем Ля акна, Ходзіць завуголлем Давідна? Дыктавала правілы Ты сама. I мяне адправіла. А — дарма. Ад варот не вернуты, Я замоўк. Зачыніла дзверы ты На замок. І заснула ў радасці I ані Не баішся Ранішняй Цішыні. * * * Я сябе старым не адчуваю, Хоць прайшлі юначыя гады. Прылятаюць з маладога маю Салаўі ў асеннія сады. Разарву тугую павуцінку I, цяпло даверыўшы плашчу, 3-пад крыса азяблую дзяўчынку Я ў халодны свет не адпушчу. Цепліцца яшчэ вясна былая — Тонкая і кволая свяча. Хай яна спакойна дагарае Ля майго пахілага пляча. Ну а што на скронях стыне іней — Гэта хітры восеньскі падман. Проста пазаблытваўся ў чупрыне Дым кастроў і ранішні туман. * * * Не трашчы так настырна, Сарока, Побач з даўнім, Былым, Дарагім. Тут каханне прайшло недалёка. Не са мною прайшло, А з другім. Я і сёння іх постаці бачу — Хто іх ведае: Дзве ці адна. Я і сёння не веру ва ўдачу, Хоць чакаю яе давідна. А яны Насцярожаным крокам Прамільгнуць міма нас паначы. Памаўчы побач з імі, Сарока. Памаўчы, як і я, Памаўчы. * * * Зноў наш сад вечаровы весніцца, Сыпле з яблынь ружовы квет. Ты стамлёна ідзеш за весніцы За блакітным туманам услед. 3 хмарак першыя зоркі выцеклі, За бярозкамі вецер прыціх. Ты вось-вось схаваешся ў прыцемках, Не пачуўшы крокаў маіх. Пачакай мяне за варотамі, Дзе буяе духмяны май. Непаўторнае, Незваротнае Хоць на міг адзін затрымай. Прыпыніся з журбой-вячэрніцай На старых раздарожжах нямых. Можа, Нешта ўсё-такі вернецца. Хоць на міг. На кароткі міг... * * * Забываю звонкі вокліч: «Тата!» Прывыкаю да звароту: «Дзед» «Мілы» - Як юначая цытата, Так даўно не чуецца мне ўслед! Новы час — I новыя найменні, Новая самота і журба. У вачах гарэзнасці ўсё меней. I ўсё больш гаркоты на губах. У душы Ні зайздрасць, ні нянавісць Не хаваю нават у кутку, Хоць мяне ўжо ўнукі абганяюць На жыццёвым людным бальшаку. Я спакойна памахаю маю: Хай за небасхіл сплывае сінь... Толькі ад дзявочага «Кахаю» Адвыкаць не хочацца зусім. * * * Ты спытала, Што вазьму я У дарогу ў снег і слоту, Калі вельмі засумую. Адказаў: — Тваю пяшчоту. Ты пытала ў задуменні, Што важней за ўсё — Работа, Шчасце, Поспехі, Натхненне? Я шаптаў: — Твая пяшчота. Без падказкі і прымусу У адчаі і самоце Давяраю і малюся Толькі ёй — Тваёй пяшчоце. I калі б ты запытала У дзесяты раз і ў соты, А чаго ў жыцці мне мала, Я б сказаў: — Тваёй пяшчоты. * * * Я не помню ўжо, З якой прычыны Лёс мяне закінуў незнарок У той сад наднёманскі, шпачыны, У далёкі, ціхі гарадок. Не было ні песень, ні прызнанняў — Толькі жоўты месяц між прысад, Толькі зорнай хвалі калыханне, Толькі сіні-сіні твой пагляд. А мне ўсё яшчэ і зараз сніцца Той далёкі, Той вясновы сад, Дзе, Як недаспелыя брусніцы, Ліхтары вячэрнія вісяць... * * * Па той зямлі, Дзе ўсё табою дыша, Дзе твой каснік заблытаўся ў траве, Плыве ў чаўне сярод туману ціша, Мой сон пудлівы да цябе плыве. З чужых краёў Да вокан незабытых Яго ўспамінам ціхім занясло. Ляжыць вясло зламанае, Нібыта Сіваваронкі шызае крыло. I ходзіць над садамі сонны месяц, I ў вокнах гаснуць познія агні... Калі ты ўбачыш човен каля весніц, Не адгані яго, Не адгані... * * * Даўно забыў юначыя спакусы, Вясновы шал, Асеннюю тугу. А вось забыць Твае сухія вусны I шэпт твой непрытомны Не магу, Калі тваё наструненае цела Цягнулася нястрымна да майго I ўсё ўва мне спявала і трымцела, I кроў паліў адчайнасці агонь, I мне чаромхаю лясною пахлі Распушчаныя валасы твае... Дыхне ўспамін — Як прысак неачахлы, Мне гэта ўсё зноў сэрца саграе... * * * Ты выйшла да мяне. Той ноччу зорнай Я верыў: Шчасце нас не проміне I ласка будзе доўгай, непаўторнай... Ты ж думала зусім не пра мяне. Ты цалавала вуснамі сухімі, Няўцямна паўтарала, Як у сне, Каля майго пляча Чужое імя. Адкуль было ўсё гэта ведаць мне? Са мной дзяліла ты адчай і стому, Са мной хавала смутак у віне. А паклялася ў вернасці другому... Чаму так доўга ты маніла мне? I вось астаўся я, Табой пракляты, Адзін 3 халодным ценем на сцяне. I я ва ўсім, Па-твойму, Віноваты? I гэта — Праўда, Слушная ўпаўне. * * * Не перанось спатканне на пасля. Хто ведае, Што заўтр а нас чакае — Ці то ад шчасця спыніцца Зямля, Ці напаткае нас бяда якая. Сагрэй мне вусны сённяшнім агнём. Абмый душу мне сённяшняю ўсмешкай. Хай кажуць, Што жывём кароткім днём, А не халоднай вечнасцю няспешнай. Хвіліны нават не паўторыць час, Хоць папракай яго ты, Хоць упрошвай . Што, як сустрэча гэтая якраз Для нас галоўнай стане і... апошняй?.. * * * Чам у павінен плакаць чалавек , Калі ён хоча весела смяяцца, Калі яму ўсяго гадоў семнаццаць I таямніца свеціць з-пад павек ? За што яму бязладнае жыццё Суровыя сюрпрызы падкідае, Калі яго сяброўка маладая Нясе ў сабе ягонае дзіцё? Навошта ён даверліваі пачаў Начную споведзь з вопытным суседам, Калі пасля прыйшлі за ёю следам І здрада, I знявага, I адчай? Чаму такі непрымірымы век I помніць крыўду горкую старую, I ўсіх памылак даўніх не даруе?.. Чам у павінен плакаць чалавек?! * * * А я не веру, Што пайшло каханне З гадамі маладымі на спачын, Што нашых вуснаў, Нашых душ яднанне Не можа сівізны перамагчы. Я і цяпер разгадваю, Як тайны, Твой кожны дотык, Кожны позірк твой. Ад старасці ахоўваю адчайна Святыя хвілі радасці жывой, Калі тваё спякотнае дыханне Сціхала ўранні на маім плячы... I я не клічу новае каханне. Мне б тое, Маладое, Зберагчы. * * * Як вецер лісце шугане Па скверу, Ты засумуеш без мяне — Я веру. 3-за хмар збяжыць змяркання міг Па промню. Як добра нам было ўдваіх, Я помню. Плыла ад поўні паласа Скразная. Ты страхам поўнілася ўся — Я знаю. На зрокі клаўся цень крыла Ціхутка. Ноч тая цёплая прайшла Так хутка. Ей грэцца ў памяці маёй, Як цуду. Да скону дзён маліцца ёй Я буду. * * * Чам у ты помніш сумнае адно? Было ж у нас вясёлае , Здаецца, I ад кахання абмірала сэрца, I ноч нам зоркі сыпала ў вакно. Няўжо яно забылася даўно I ў памяці жывой не адзавецца, Як залатое поўнае вядзерца, Што нечакана ўпушчана на дно? А мне Адно шчаслівае відно Удалечы, Што мараю завецца. Так і сягоння не закрыты дзверцы I не дапіта хмельнае віно. Хай не знайшлі мы дзіўнае руно, Але прайшлі сцягой адзінаверцаў, I на вячэрняй роздумнай паверцы Не ўспамінай журботнае адно. * * * У хвіліну адчаю Пакладзі мне далонь на чало, Адкожы на пытанне маё На расстанне: Ці патрэбны я быў, Як мяне не было, Ці патрэбны я буду, Як мяне ўжо не стане? Не маўчы, Не хлусі, Не ховай своіх чорных вочэй. Не фліртуй, Не жартуй; Не ўцякай ад адказу. Праўду ўсю мне скажы — I мне стане лягчэй. I ўзрушэнне Ці ўспыхне ярчэй, Ці патухне адразу. Што б ты мне ні сказала, Долонь не ўбірай ад чала. Будзе мне не хапаць Лёгкіх пальцаў тваіх прохалоды... Для мяне ты заўсёды Патрэбнай была. Для мяне ты патрэбнаю Будзеш заўсёды. * * * Я прайшоў вясновыя дарогі I сухі асенні лістабой. Быў я незгаворлівы і строгі Да сустрэчы жнівеньскай з табой. Ад спакус хаваўся I злаваўся, I лічыў зямлю такой-сякой. Мне тады здавалася трава ўся Шорсткаю калючай асакой. А цяпер з табой мы навасёлы Пад страхою райбкаю святой. Стаў я паслухмяны і вясёлы Пад тваёй бязлітаснай пятой. Галава адной табой занята. У вачах гусцее сінява. I на ўсіх палянах — Рута-мята, Мяккая, шаўковая трава. * * * Дзе лагчына, Дзе ляшчына, За пагоркамі Ты нуду маю лячыла Прыгаворкамі: "За пясчаным касагорам, Дзе крутыя берагі, Давай, Мілы, Пагаворым Мы з табою на мігі. Я сама табе пазычу Маладых вясновых чар. Я сама цябе паклічу У ядлоўцавы гушчар. Пад сасною залачонай Скіну страху паранджу, Да сябе касою чорнай Назаўсёды прывяжу. Звонкім сокатам сарочым Смех твой хітры заглушу. Не скалечу, Не сурочу, Не ўкраду тваю душу. Спакушальніца былая, Да ласункаў прывучу, Як лясунка, Залюляю, Зашапчу, Заказычу. Хай прарвецца праз ігліцу Мліва нуднага дажджу. Будзеш ты ка мне прасіцца. Ну а я дык пагляджу..." ...I твайго вядзьмарства сіла Сапраўды Мяне тады Палячыла, Прыручыла, Прысушыла Назаўжды. * * * Найвышэйшыя сілы Нашы зоркі звялі На святым небасхіле I на грэшнай зямлі. I сцяжынкаю зорнай Лёсы побач пайшлі I па небе прасторным, I па цеснай зямлі. Нам ніколі замнога Не было на дваіх I кахання зямнога, I трывог незямных. I жыцця прыбаўляе, Незычліўцам назло, Таямніца былая — Нашых зорак святло. * * * Адвярніся хаця б на хвілінку адну — І сум з вачэй маіх пацячэ. I я патану, Патану, Патану У ямачцы на тваёй шчацэ. Твой смех на мяне абрынуў вясну, Нібы крыгалом на бурлівай рацэ — I я навек патану, Патану У ямачцы на тваёй шчацэ. Яшчэ не разбуджаную струну У сэрцы тваім закрануць я хацеў... Ды што тут хітрыць? Я даўно патануў У ямачцы на тваёй шчацэ. * * * Хай душа над былым не рыдае. Плечы нам не прыгнулі гады. Па-ранейшаму ты маладая. Па-ранейшаму я малады. Не бяда, Што сняжок ападае На юначыя нашы сляды. Па-ранейшаму ты маладая. Па-ранейшаму я малады. I ніхто яшчэ не разгадае Нашы хованкі, Нашы брады. Па-ранейшаму ты маладая. Па-ранейшаму я малады. Толькі сэрца вясну прыгадае — I акрыюцца белым сады... Па-ранейшаму ты — маладая? Па-ранейшаму я — малады?.. * * * У засяроджанай цішы Неспадзявана Сярод ночы Скацілася з тваёй душы Сляза адчайнасці жаночай . Паплач, Любімая, Паплач. Хай роспачы тваёй паможа Сваёю музыкай скрыпач, Што за сцяной не спіць. О Божа!.. Хай буду ведаць толькі я, Як плакалі ў дрымоце зыбкай Душа самотная твая І растрывожаная скрыпка... * * * Хоць не закончаны раман, Ды мне фінал вядомы,— Што без цябе Мяне няма Ні ў прымаках, Ні дома. Ці ў свеце лета, Ці зіма, Ці маразы, Ці спёка,— А без цябе Мяне няма Ні блізка, Ні далёка. Ты добра ведаеш сама , Хоць і не кажаш гэта: I без мяне Цябе няма... Такі вось паварот сюжэта. * * * 3 усмешкай сумнай Па вясне Праводжу позіркам дзяўчатак, Што, Як касуль пудлівых статак, Бягуць імкліва паўз мяне. Майму пахіламу плячу Плячо дзяўчына не падставіць. Я страціў даўнія падставы Аклікнуць тых, Каго хачу. Цяпер я, Нібы папскі нунцый Ці нават сам суровы Бог, Адно, што маю,— Азірнуцца І ціха адысціся ўбок. Ну што — Дажыўся, Галубок?.. * * * Калі пад зорным купалам высокім I для мяне журботны звон праб'е, Адкінуўшы і крыўды, і папрокі, Я зноў цябе паклічу да сябе. I прыпаду ў апошнім парыванні Да дарагіх халаднаватых рук: "Даруй мне ўсе грахі. Даруй каханне. I вернасць старадаўнюю даруй. Сагрэй хаця б усмешкаю слабою, Пакінь мне пацалунак на ілбе. Калі мы там сустрэнемся з табою, Я зноў навекі выберу цябе..." * * * Як цябе няма са мною побач, Белы свет халодны і пусты. I гукаю я тады на помач У адчаі: — Любая, дзе ты?! Хай вакол вірыць жыццё нястомна, Маладосць ад шчасця ў бубны б'е, Я ўсё роўна Быццам непрытомны I асірацелы Без цябе. Поспех, Слава, Дабрата зямная, Што ў душу завабілі вясну? Без цябе, Я гэта добра знаю, Трацяць сваю даўнюю цану. Адплываюць жураўліным клінам Летуценні, Песні I лісты... Можа, Я пасля сябе пакіну Толькі крык мой: — Любая, дзе ты?! * * * Не пакідай мяне. Пабудзь яшчэ. Перашапчу табе ўсе казкі свету. I прачытаю тайнапіс вачэй. I зразумею ўсе твае сакрэты. Дазволь, Як пасля першага глытка, Забыць вясновай хмельнасці гарчынкі I залатым крылом маладзіка Разгладзіць твае лёгкія маршчынкі. Няхай расстання чорная жуда Нас не кране сваім агнём халодным. Не пакідай мяне. Не пакідай. Не пакідай I сёння, I заўсёды. * * * Ты, мой строгі крытык і дарадца, Галавой хітаеш над радком: "Вось і пачынаеш паўтарацца, Да юнацтва цягнешся крадком. Сённяшні самотны дзень кароткі Да сябе ў памочнікі бяры! Там твае галоўныя знаходкі, Там твае бясцэнныя дары..." Я ж аддам наступныя дары ўсе, Не спытаўшы нават аб цане,— Толькі б дзень той светлы поўтарыўся, Калі ты ў жыццё прыйшла ка мне. * * * Патушы у сваёй душы нянавісць, Запалі ў сваёй душы любоў. Чорныя часы бываюць нават У бязгрэшных белых галубоў. Роспачнасць і ім ламае крылле, Кідае бязлітасна на брук. Пазнавата мы з табой адкрылі, Што няма кахання без разлук. Верылі мы доўга, Што заўсёды Будзе з намі наш шчаслівы час, Што расчараванні і нязгоды Існуюць на свеце не для нас. I прыгадваць сёння недарэчы Боль ранейшы і папрок любы... Вунь і ў галубоў бываюць спрэчкі. Ну а мы ж з табой — Не галубы... * * * Каму б я верыў, Каб не ты? Мне б дзень быў шэры, Каб не ты. I цуд дзявочай пекнаты Не грэў бы вочы, Каб не ты. Пра што б я думаў, Каб не ты? Памёр бы з суму, Каб не ты. У свеце, Поўным Нематы, Я б стаў бязмоўным, Каб не ты. Я б быў няшчасны, Каб не ты — Без дабраты, Без праваты. I ўсё ў душы маёй дачасна Даўно б пагасла, Каб не ты... * * * Абцалую цябе, Абшапчу, Адагрэю, Не пушчу ні на міг У сівую зіму. Над вяршынямі сосен, Над вольным палётам барэю На далонях прызнання Да Бога самога ўзніму. Я не дам табе слова сказаць — Я ўсе іх разгадаю. Я на вуснах тваіх Прачытаю найлепшы свой верш. Над шляхамі і снамі, Над песнямі і над гадамі Ты, Як месячык ясны, У казку маю паплывеш. А на грэшнай зямлі Мы прысядзем пад яблыняй белай — I ўсе кветкі і травы Пакладу табе моўчкі да ног, Ад нязнанага шчасця, Ад удачы сваёй захмялелы, Малады і наіўны I твой раб, I твой Бог... * * * Калі хто скажа, што ў каханні ён Усё спазнаў і вычарпаў дазвання,— Не верце. Ен не знаў яшчэ кахання. Ён яшчэ трапіць да яго ў палон, I будзе плакаць над сабой былым, I пракляне ўчарашняе бяссонне, I здзівіцца, Што, можа, толькі сёння Узнік кахання воблік перад ім. Калі хто скажа, што даўно Ані Ужо няма ў каханні таямніцы,— Не верце. I яму яшчэ прысніцца Яно, Як цуд нязнанай чысціні, I ён, як невядомыя дары, Адшукваць будзе для прызнання словы, Каб спаконвечнае адкрыць нанова, I тайну тайн шчасліва паўтарыць, I зразумець аднойчы, Што жыццё Было б пустым і вартым спачування, Калі б на свеце не было кахання, Дзе ўсё спрадвек — Сакрэт і адкрыццё... * * * Імклівы час — Мудрэц вялікі. Як паяднаў чароўна ён Каханых незямныя лікі, Зямныя воблікі мадон! Як звёў іх проста і прароча, Злучыў развагу і парыў, На прыгажосць жывую вочы Велікадушна нам адкрыў! І абнавілося каханне, I ў разняволенай душы Зямлі і неба паяднанне Даспела, Нібы спарышы. I ў снах пакутлівых узніклі, Неразгаданыя спокон, Коханых незямныя лікі, Зямныя воблікі мадон... * * * Калі з начнога плёса Праз трысцё Ты бегла, Каб ка мне на рукі ўпасці, Я думаў, Што каханне — Гэта шчасце, Якога хопіць мне на ўсё жыццё. Калі ў расчаравання на мяжы Мне вечнасцю здаваліся мінуты, Я думаў, Што каханне — То пакуты, Якія немагчыма перажыць. Калі ж суцішыў час мой гнеў пусты I мудра ўраўнаважыў Сум і радасць, Давер і рэўнасць, Жорсткасць і спагаднасць, Я зразумеў: Каханне — Гэта ты... * * * Твая прысутнасць у гэтым свеце Дае стамлёнай душы надзею, Што я злаўлю ўсё ж блакітны вецер, Што я аднойчы памаладзею. I хай сустрэцца не давядзецца, I хай не спраўдзіцціш мара тая, Твая прысутнасць у гэтым свеце Мяне ў юнацтва маё вяртае. Не маладое шаленства мая I не спайманы блакітны вецер — Мяне на грэшнай зямлі трымае Твая прысутнасць у гэтым свеце.