Читать «Наскрозь» онлайн - страница 4

Уладзімір Някляеў

Пыл дарог Ці пясок залаты ён, ці смецце — Пыл дарог, што круцілі па свеце?.. Мітусня! Вызваляюся. Вецер Лёг ля брамы ў нядрэмны дазор, Як сабака. Бы сховы разор, Дні спусцелыя... I на дасвецці Вызваляецца неба ад зор. *** Пералётная птушка зламала крыло аб драты Каля бацькавай хаты. I крычыць, як жалеза пілуе, яна: "Гэта ты! Гэта ты! Гэта ты вінаваты!" I на крык яе кругам вяртае важак чараду — Што ён стане рабіць?.. Вёдры ў хаце пустыя... Так страшна ісці па ваду, Быццам Будуць Бамбіць. *** На радасць, на радасць, на радасць Зямлі, чалавеку, былінцы Вясёлая зорка над садам, Руплівы шпачок на галінцы. На радасць — а нехта канае, Пакутуе хтосьці нявінна. А зорка міргае, міргае, Спявае шпачок і спявае Наіўна, наіўна, наіўна. Воблака над школай — Воблака гэтае хоць пастрыжы: Пасецца на небе авечкаю воблака. — Ага. Пастрыжы і ад страху бяжы: Яно на мядзведзя падобнае воблікам. — Не, у яго плаўнікі, як у рыб. — На выбух падобна. — На атамны грыб. — Дурань!.. Яно — як капа на мяжы: Бяры і складай у рэзгіны. — Як грыб, я кажу! — Сваёй мамцы скажы!.. Гульні дзіцячыя... Сны... Міражы... Воблака гэтае на віражы Чатыры стрыжы, як чатыры нажы,— Зрэзалі. Лістоўка Колькі слоў пра любоў і дабро Асвятлялі паперу!.. У бяссіллі адкіну пяро — Сам сабе ўжо не веру. Невыносна. Гранада была — Зноў Гранада. 3 усяго, што зямля прыняла, Выспяваюць снарады. Для чаго ж нам ламацца ў душу, Міласэрны мой брат?.. Невыносна! I ўсё-ткі пішу Спісы болю і страт. Праз мяне напралом Гром! — і куляй прабіта лістоўка: "Больш адным, хто з пяром — Менш адным, хто з вінтоўкай". Паштоўка з Сараева Ля каменя, які апавяшчае, Што тут якраз, на гэтым самым месцы, Быў некалі забіты Фердынанд, Той самы Фердынанд, той самы герцаг, Дакладней, эрц... Чаму, дарэчы, эрц?.. (Даведацца.) Ля каменя таго Стаіць ружовашчокая аўстрыйка — Спакусніца, аўстрыйская багіня, Што стала алімпійскай чэмпіёнкай, Якую для рэкламнага праспекта Фатаграфуе клышаногі швед, Стараючыся, каб відзён быў надпіс На камені, які апавяшчае, Што некалі на гэтым самым месцы Забіты быў... Да каменя ідзе Ссівелы немец, герцага равеснік, 3 ім жонка маладая, у якой Дзве пары лыж. Яна глядзіць на шведа — Швед на яе. Смяецца чэмпіёнка, Іскрыцца снег ля каменя таго, Дзе некалі... які апавяшчае... На момант немец прыпыняе жонку I кажа ёй: "Nicht er der letzte war" *. *"Не ён апошні" (ням.).