Космас1Народжаныя на зямліЛазначаны знакам нябёсаў.Мы тут проста гнёзды звілі,Забыўшыся, хто мы былі,Мы тут наняліся ў матросы,У дойліды і ў кавалі —I зведаўшы працу зямлі,Успомнілі прагу нябёсаў.2Аднойчы, прачнуўшыся ўночы,Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць,I стане наіўныя вочыХалодная бездань смактаць.I зманлівай згадкай быццяЦябе працягне аж да поту,—I ўласнае станеш дзіцяВучыць не хадзе, а палёту.ХадокУладзіміру КараткевічуБіклага, кульба, торба на плячах—Па нашым часевыгляд маскарадны.Нікому і ні ў чым непадуладныХадок ідзе, таму што выбраўШлях.3 дубровы ў бор, з нізіны на грудокІдзе хадок,—а бэйбусы, барыгіКрычаць: "Гэй ты! Дзе крыж твой?Дзе вярыгі?"Хадок ідзе. Таму што ёнХадок.Ён выбраў шлях — і ўжо не зверне ўбокАд ісціны, вядомае спрадвеку:Амаль усё, што трэба чалавеку —Скарынка хлеба ды вады глыток,Амаль усё. Амаль, амаль, амаль...Але не ўсё — калі камяк у горле,Не ўсе, не ўсё — калі душу агорнеПа незабыўным непазбыўны жаль.Па кім? Па чым? Ці не па ўсіх і ўсім:Па наласах тых, што на ўзмежку поля,Па тым – што праўда, і па тым – што воля,Па самым любым, самым дарагім,Па ўсіх, па ўсім — да слёз, да слёз, да слёз,Па самым крэўным у чужынным свеце,Што княжым ветрам прашуміць у вецціЗаслаўскіх сосен, полацкіх бярозЦі паляўнічым рогам прагудзеЛя Турава — і адгукнецца ў Крэве...Хай шлях кружны, нібыта кольцы ў дрэве,Бясконцы шлях. Але хадокІдзе.Усё сваё з сабой нясе... ЯмуТаго даволі — больш, чым неабходна,Каб зратаваць сасмяглых і галодных,Каго? — яму вядома аднаму,Ідзе хадок.Над ім дажджыць, сняжыць,Яму не выйсці з гэтай кругаверці:Ён ведае так мала, каб памерці.І гэтак многа ведае, каб жыць.Лінія лёсуАэранаўтыкі законыНайпростыя:бярыі клей...I ўзвіўся над крутым адхонамРазмаляваны пад драконаПаветраныЛятучыЗмей!НеспадзяваныШлях крылаты,Зямнынепрадказальны шлях:Да вышыні, струной напятай,Унізпа ямах,камянях,Дзядоўніку набіўшы ў пяты...I захаплення крык! I страх!О не ўпадзі, мой лёс,узнятыДраконам аб шасці хвастах!У вёскі ўсёй навідавокуЛунае ён, вогненнабокі,Рве суравую нітку з рук.Рубцомсмыліць далонь пякуча,—Вышэй,Вышэй,мой змей лятучы,За кругам круг,За кругам круг!...Супроць нябёс — зямля сырая,І лёс — кругамі праз агонь.Трываю. Вышыню трымаю,Балюча нітка сураваяЎрасла ў далонь.