Читать «Кім і Валерыя» онлайн - страница 20

Miкола Гіль

Ядвісечка чарнабрыва, Твая доля гаратліва. Ой, пайду я ў роўна поле, А ў роўным полі кусты растуць, Кусты растуць лазовыя. А на іх цвяткі ружовыя. Сарву цвяток, саўю вянок Ды свайму дружку на галоўку. — Насі, мілы, ды не скідай, А мяне любі ды не кідай. Насіў, насіў ды і скінуў, А мяне любіў дый пакінуў. Ой, пайду я ў роўна поле, А ў роўным полі разважуся. А ў роўным полі разважуся, Аб белы камень разаб'юся. Няхай жа ўсе людзі знаюць, Што ад кахання паміраюць...»