Читать «Гаспадар-Камень» онлайн - страница 52

Генрых Далідовіч

Спрачацца i з гэтым напышлівым індыком — а ён, відаць, быў з блізкай ад Стоўбцаў нейкай вёскі — Алесь не стаў. Зірнуў толькі з пагардаю на яго паношаны капялюшык, акуляры, на манішку i старое паліто, ад усёй душы ўклаўшы ў свой позірк красамоўны прысуд: «Сам ты, пацяробак, аса» — i падаўся з вакзала на двор на яснае сакавіцкае сонца. Чуў: яго выхавальнікі сышліся, асуджалі наўздагон.

Аднак доўга не мог супакоіцца. Нават ужо i ў вагоне, калі сядзеў пры сцяне i пазіраў у акно на ўсё тое, што бегла насустрач i заставалася ззаду,— на голыя прыдарожныя беластволыя бярозы, адзінокія сосны, белае поле, зялёны лес, на блакітнае, з яркім сонцам неба, на малыя i вялікія, мізэрныя i бедный, вялікія i з некаторымі багатымі на твар дамамі вёскі. Ён не першы раз меў ужо такія пстрычкі. Відаць, атрымаў яе, пстрычку, i не ў апошні. На добры толк варта было б ужо ix выслухоўваць спакойна, з годнасцю, адказваць на ix пагардлівай усмешкай, што, праўда, злуе, паддае ярасці выхавальнікам, i тады яны пачынаюць зневажаць на чым свет стаіць. Але не, не мог быць спакойны. За кожным разам, як i сёння, яго сэрца гарэла, балюча садніла, як i ад кожнай незаслужанай абразы ды знявагі.

Ён ніяк не мог зразумець, чаму можа быць такая пячорная, дзікая пагарда, нянавісць да селяніна? Сам з вяскоўцаў, адрокся ад вёскі, маці i бацькі — што ж, жыві як умееш, як хочаш, але чаго зневажаеш таго, хто шануе вёску, бацькоў, жыве не так, як ты? За што ж так люта ненавідзець кожны яго крок, кожнае слова? Няўжо ён замінае жыць, псуе апетыт? Няўжо было б гэтай Анушцы ці яе спачувальніку-акулярыку лягчэй, каб i ён, Алесь, выдаваў сябе за пана?

Уздыхнуў: цяжка, нявесела.

Адчуваў: можа, i дарэмна пакутуе. Не ўсе так думаюць, як ён. У кожнага свой свет, свая адукацыя i культура. Ёсць людзі неадукаваныя, але вельмі культурныя, ёсць людзі адукаваныя, але некультурныя, нават нявыхаваныя — да хамства. A толькі вялікай культуры чалавек будзе шмат ведаць, паважаць i любіць, нiколi не зняважыць простата чалавека за тое, што ён просты чалавек. Зрэшты, можа, i не віна гэтай Апушкі ці яе прыхільніка, што яны так думаюць, гавораць: можа, гэта — іхняя бяда. Мала ведаюць, а яшчэ меней умеюць шанаваць, паважаць i любіць, цалкам паддаюцца модзе. Куды вецер, туды i яны. Быў бы вецор з іншага боку, дык, можа, i яны былі б іншыя...

Хто ведае, як склаўся б далей яго лёс,— можа, гэтак, як i лёс яго аднагодкаў, дзядзькавага сына, Аляксандра Нямкевіча (таго, хто ўзяў замуж старэйшую Мішукову дачку-красуню) ці Вінцука Драздовіча, што гэтаксама абодва маглі добра вучыцца, стаць інтэлігентамі, але іхнія бацькі не паслалі ix вучыцца далей, пакінулі на гаспадарцы. Яго лёс зыначыў бацька. Ён — на шчасце ці на бяду сабе i Алесю — паслухаў настаўніка i вырашыў завезці сына ў Нясвіж.