Читать «Гаспадар-Камень» онлайн - страница 224
Генрых Далідовіч
Яна закрыла далонню вочы. Нянавісць і спагада зазмагаліся між сабою ў яе маладым, яшчэ не зусім апрабаваным жыццём сэрцы.
— Не думай кепска прa мяне... — папрасіў. — Я ніколі не буду крычаць на цябе, зневажаць. Я...
— Добра, Віця,— лічы, прашаптала.— Маўчы... Сёння нічога не гавары... Можа, будзе лепш, калі памаўчым.
Назаўтра першы падхапіўся Гарбацэвіч. Яшчэ на світанні. Родныя, вясельнікі, веска ўся яшчэ спалі. Стомленыя пасля пітва, ласункаў, гаманы, гуляў. Ён жа, як i заўсёды, не ўлежаў. Выйшаў на двор i анямеў: іхняя брамка, кудою хадзілі яны, людзі, была не цёмная, а змененая — вымазаная глінаю. Часта вымазвалі ў вёсцы i яму вароты, але такога, каб вымазвалі тады, калі яшчэ не скончылася нават вяселле, здаецца, ні ў Янкавінах, ні ва ўсёй воласці не было ніколі. Ён сарваў гэтыя варотцы — сведку жаночай здрады — з завесаў, зымчаў ix, схаваў у падпаветцы.
«Во ўзяў сабе сынок жоначку! — падумаў, гладзячы далонню грудзіну. Там вельмі закалола сэрца.— У першую ж ноч загуляла! Не паслухаў неслух, не захацеў прудской... Калі дагэтуль спявалі толькі, дык цяпер i патанцуем!»
Пастаяўшы крыху, палаяўшы сына, што ажаніўся супраць яго волі, ды няверную нявестку, пайшоў будзіць жонку, дачку, а заадно i маладую распусніцу, каб падымаліся, даілі, выпускалі на пашу каровы i пачыналі парадкаваць вясельныя сталы.
1
Дзесяціна – крыху звыш 1 га
2
Маецца на ўлазе Ленскі расстрэл 1912 года.
3
Так — Северо-Западный край — на афіцыйнай мове царскай Расіі называлася Беларусь.