Пакуль вятрок гаямі не прайшоўI не сарваў лісток з бярозы,Ідзём у лес ламаць вішшо.Пад пожняй стракацяць стракозы.Як парыць!Конікі пілуюць ціш.Ступаеш босаю нагою.Залез на дрэва —ўніз ляціш,Бяроза выгнецца дугою.Куды ні паглядзіш — з усіх бакоўУраз цябе ўсяго акрылаЗялёнай хмарай матылькоў,Трапёткіх,клейкіх,аднакрылых.Яны дрыжаць i хочуць паляцецьТуды,дзе гуд стаіць чмяліныI дзе з мядзведзіцай мядзведзьЗбіраюць дзетухнам маліну,Дык венікі зялёныя ламай,Галінку выбірай любую!Бярозку адпускай —няхайК налеццю больш вішша гадуе.А сонца нізка.У дарогу час!Вішша ляжыць у кучы многа.Як мёд, такі салодкі квасІ луста хлеба аржанога.Ад злых мурашак ды ад крапівыУсё смыліць, гарыць без дыму.Дадому крочыш, ледзь жывы,З ахапкам лета за плячыма...
СВІНУХА
Гербарыяў ніколі не збіраў.Да тэрмінаў лацінскіх глуха вуха.Запомніў добра са шматлікіх траўАдну, з пацешнай назваю —свінуха.У горле перасядзе ветру ком,—Заперхае уранні восень суха.Ляжыць узмежак кормным вепруком,На хібе шчэццю шэжыцца свінуха.Пакуль мяцеліц белыя вужыНе папаўзлі па хібе — ў светлы вечарСкубі густую, пэндзлікі вяжы,Мачы ў пабелку ды нявесці нечы.А пастушкі назябнуцца за дзень,Свінуху паляць, чмыхаюць насамі.Як старац невідушчы,дым брыдзе,За корч спаткнецца, заклубіцца ў яме.Мароз не браў ляйчыны ў дзве рукі,Хлеў рохкае паважнасцю свіною,Ды закурэлі ўзмежкавы бакі,I смылень пахне першай свежыною.Дамоў вячэраць прыйдуць пастушкі,Пакрэплыя далоні бульбай паляць.Свінухаю не толькі армячкіПрапахлі — хлеб, i соль,i стол, i пальцы.Пакуль з сакоўнай муравой вяснаПрытупае сцяжынай баравою,Свінуха пазніцелая аднаПраз снег праб'ецца першаю травою.
А БЯСЕДА ЦЯЧЭ...
Ідзі, кумок, касі мяту —Накрый куме хату.Ідзі, кумок, касі сена—Накрый куме сені...З народнай песніБутля з горкім, з мядовымУгінаць сталяніцы,А бяседнаму словуРучаінаю ліцца.З поду ўзятаму хлебуКрута ўсыпацца соллю.I спазняцца не трэбаНа бяседу ніколі.Позна прыйдзеш — ласкаваСкажуць:— Хлопец не жвавы,Каб шырэй ты ступаў,Дык на чарку б папаў!Пояць хмельнай сытою,Кормяць стравай сытою.Адразаюць акрайчык,Каб быў сын Мікалайчык.З імі разам пад дзеньЗапяеш ты заўзята,Як на куміну хатуДождж ідзе, снег падзе.Галава забаліцьАд вясёлага тлуму,Будзеш разам маліцьЗ імі добрага кума,Каб ішоў касіць мяту —Накрыў куме хату...