Читать «Перакат» онлайн - страница 4

Вольга Іпатава

Навальніца прайшла, і вечаровае сонца мякка кранулася акна. Жоўтыя і чырвоныя плямы ўпалі на ложак, на белы скрутак каля маладой жанчыны, на светлыя яе валасы, якія сталі яшчэ болей жоўтымі, як бы заззялі над змучаным яе тварам. Яна прыўзнялася, пазіраючы на дзіця, не маючы сіл глядзець на пешта яшчэ. З-пад пабляклага халата выглядалі загарэлая шыя і белыя грудзі — вялікія для схуднелага цела, цяпер спустошанага і нязвыклага для яе самой, так што міжвольна жанчына ўсё праводзіла даланёй па жываце, нібыта не верачы ўласным адчуванням.

Сястра Вераніка паднялася і выйшла, дзверы здаліся маленькімі перад яе постаццю.

— Прыгожая...— нясмела сказала Алена, адарваўшыся ад сына.— Толькі нейкая надта злосная.

— Прыгожая — гэта праўда,— нібыта не чуючы апошпіх слоў, пацвердзіла паслушпіца.— Пра яе кажуць, што яна падта на Барбару Радзівілаўну падобная, на каралеву. Ці вы, можа, не чулі пра такую — яе свякроўка атруціла за прыгажосць.

Маладая жанчына збянтэжана патрэсла галавой.

— Вам, канешее, не да таго было,— не то пашкадавала, не то паздзекавалася паслуншіца, і Алена апусціла вочы. Яна і так адчувала сябе чужой і непатрэбнай тут, са сваёй бядой, якая ў вачах навакольных была не толькі бядой, але і грэхам. Грэхам і распустай выглядала тут усё дарагое і мілае для яе. Ды і не толькі тут. Увесь свет, здаецца, абрынуўся на яе, а адзіны чалавек, каля якога ўсё цяперашняе жыццё напаўпялася сэнсам, набывала рысы ахвярнасці і дабрыні, зараз гараваў у адзіночцы, яго, магчыма, білі, і, уяўляючы сабе, як курчыцца ад болю яго маладое моцнае цела, яна халаднела, слабасць, млявасць напаўнялі яе... Нявіннае, здавалася б, слоўца паслуншіцы напомніла ўсё гэта, і яна, нагінаючыся над дзіцем, цалавала і цалавала цёплы ягоны лобік, на які падалі мутныя кропелькі слёз. Паслушніца нешта прагаварыла і выйшла, пакінуўшы Алену з хлопчыкам.

Маладая маці плакала нядоўга, сон змарыў яе, вяртаючы румянак пругкім шчокам, творачы ў маладым целе цуд адраджэння. У сне яна бачыла Васіля — ягоны першы позірк, што здзіўлена і захоплена перагарадзіў ёй дарогу, калі яна разам з маці выходзіла з касцёла, радуючыся маладой траўцы на гарачым ад сонца прыгорку, жоўтым завушніцам вярбы на гнуткай зялёпай вербалозіне. Была вербная нядзеля, яна ўпершыню накінула на сябе квятастўю хусту, і здавалася ёй — плечы пад плюшавай жакеткай адчуваюць гарачыню заморскіх кветак, што цвілі на хустцы. Яна адпачасна бачыла і сябе і Васіля — з-пад чорнага пінжака выглядала кашуля, каля шыі вышываная сінімі васількамі, старэнькія боты падлатаны збоку акуратнымі латкамі. Якраз у іх, у тыя латкі, і ўпёрся погляд маці, якая сказала пагардліва:

— Чаго зыркаеш на яго? Вунь галота якая!

Маці, канешне, убачыла латкі, а яна... яна, агледзеўшы яго адным чэпкім дзявочым позіркам, заўважыла і русявыя, нейкія як попелытыя пасмы, на якіх не было звыклага картуза, і шырокія плечы, і смяшлівыя вочы. Але маці тут жа тузапула яе за руку, і яны пайшлі далей не аглядаючыся, хаця ад слова «галота» адразу як патускнелі і выцвілі і маладая зеляніна, і каляровыя пёркі на вербалозіне...