Читать «Фрашкі да пляшкі» онлайн - страница 4
Севярын Квяткоўскі
На пятым замаўляльніку кавы маладая прадавачка ў гiстэрыцы адскоквае ад касы. Праз хвiлiну з кута даносяцца словы, якiмi яна скардзiцца каляжанцы:
А “бежанку” замяніла каляжанка, якая цудоўна разумела “каву”, “гарбату”, усьміхалася і казала ўсім “калі ласка”.
Адамовіч і мянты
Пасьля “дня без прэзыдэнта” — 21 ліпеня 1999-га, калі адбыліся чарговыя выбары, — людзей, што ішлі з акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, хапалі міліцыянты.
Славамiр Адамовiч пакiнуў Кастрычнiцкi пляц у кумпанiі прыяцеляў-журналiстаў. Хапун хапуном, але ж не хацелася праводзіць лішнія суткі жыцьця за кратамі ці плаціць штраф. Кумпанiя адразу ж скiравалася ў краму, набыла пару пляшак гарэлкi i пачала расьпiцiе проста ў цэнтры, у сквэрыку на вулiцы Ленiна. Ясная рэч, мiлiцыя ў той дзень такiх парушальнiкаў не затрымлівала. Мы замаскiравалiся.
Мiнуў вечар, прыйшла ноч, затрыманыя “палiтычныя” сядзелi ў пастарунках, колькасьць мiлiцыi, прынамсi вонкава, нармалiзавалася, а кумпанiя ўсё сядзела на лавах, усё працягвала маскiравацца. Балазе, было пра што пагутарыць. Праз сквэр праходзiў патруль з двух мiлiцыянтаў узростам гадоў па дваццаць з хвосьцiкам. Мiнаючы кумпанiю, адзiн другому фыркнуў, маўляў, знайшлiся
Было гадзiны дзьве ночы. Кумпанiя пад канвоем рушыла праз пусты ўжо Кастрычнiцкi пляц. Раптам Славамiр спынiўся i завёў гутарку зь мiлiцыянтамi. Вядома, Славамiра Адамовiча можна чытаць, можна чуць, але найлепш БАЧЫЦЬ Адамовiчавы экшн. Жэстыкуляцыя, усе дзялы. Прыязная задушэўная iнтанацыя i жалезная — на ўвесь твар — усьмешка. “Баец, зь якога году служыш?” —