Читать «Фрашкі да пляшкі» онлайн - страница 3
Севярын Квяткоўскі
Цi ўплывае месца на людзей? Магчыма. Цi мог мiлiцыянт узарваць элегiю, што валодала месцам? Вядома. Як бы там нi было, параўнаўшыся з Касяй, мiлiцыянт ледзь чутна прамовiў: “Здрасьце…” Кася адказала: “Прывiтаньне”. I яны ўсьмiхнулiся адно аднаму.
Сапраўднае сьвята
Мы зь сябрамі ніколі не спынялі пошукаў паралельнай прасторы — аскепкаў старога Менску. А яшчэ часам была патрэбная плястыкувка і сяброўская бяседа. Што яшчэ трэба, каб адчуць сябе ў Каралеўстве Беларусь?
Ставалася так, што жыхары Кралеўства Беларусь на час захоплівалі ўсю навакольную рэчаіснасьць.
Траецкае прадмесьце добра бачнае зь Верхняга гораду. Гэты стары квартал першым “адрэстаўравалі” ў Менску, яшчэ напрыканцы СССР. А насамрэч разбурылі старыя сьцены і стварылі навабуды на старых фундамэнтах. Тут разьмясьціліся “модныя” кавярні і рэстараны. Да сярэдзіны 1990-х Тройку акупавала гапата і калдыры. Верхні горад, Траецкае і Опэрны тэатар утвараюць своеасаблівы трохкутнік. Опэрны стаіць на колішняй Траецкай гары. Але менчукам не вядомая ні старая, ні сучасная назва — плошча Парыскай камуны. Опэрны ёсьць Опэрны. Менавіта ля Опэрнага ўлады дазвалялі апазыцыі ладзіць свае мерапрыемствы. Самая важная і самая прынцыповая акцыя — шэсьце і мітынг на Дзень Волі. Я памятаю гэтае неверагоднае адчуваньне: нашы ў горадзе! Гэтак здарылася на Дзень Волі 1998 году. Пасьля мітынгу кавярні Траецкага прадмесьця былі цалкам запоўненыя публікай, і амаль усе гаварылі і сьпявалі па-беларуску. Ашалелая прадавачка, што разьлівала піва, ажно зьбелянела. Яе прымусілі выключыць ветер с моря дул,і публіка гарланіла штосьці пра змагароў з маскальскай пошасьцю. Тым часам у пастарункі ўжо завозілі першыя партыі затрыманых пасьля мітынгу (шэсьце было несанкцыяванае). А тут, у Траецкім, паўстала цалкам новая — сто працэнтаў беларуская — рэчаіснасьць. Хай сабе адно на некалькі гадзінаў.
Сапраўднае сьвята — калі мара хоць на імгненьне робіцца рэальнасьцю.
Марш свабоды ў кафэтэрыі
15 сакавiка 2000га, Марш Свабоды-II. Не даходзячы да пляцу Бангалор, збочваем зь сябрамi да ўнiвэрсаму “Рыга”, каб пагрэцца кавай ды гарбатай. У кафэтэрыi дзьве касы, дзьве прадавачкі. Зьмiцер Бартосiк падыходзiць да першай i замаўляе: “Калi ласка, бутэрброд з гарбушай i адну гарбату”. Калi Бартосiк уступае ў кантакт з паспалітым людам пабеларуску, ён рыхтуецца як найменш да сутычкi, таму крыху хвалюецца. Беларускiя словы, прамоўленыя неперадавальнымi ніжагародзкімі iнтанацыямi, умомант вырубаюць супернiка. “Што-што?” — перапытвае прадавачка, чарнявая дзяўчына гадоў дваццацi. “Гарбата”