Читать «Дамавiкамерон» онлайн - страница 9

Адам Глёбус

Спадабаўся мне адзiн ваш акт, у мiнулую сераду. Вы забаўлялiся пад кружэлку "Бiтлз". Тады ты ўсё рабiў добра, але крыху зацягнуў узбуджэнне секеля языком, трэба таксама рабiць гэта больш разнастайна. Але вось ногi ты ёй задраў ну проста выдатна, я нават крыху спалохаўся, крый бог, парвеш ёй похву. Затое яна была ў экстазе i нават стагнала, чаго-чаго, а гэтага раней не заўважаў. І яшчэ, партнёрка павiнна спаць у начной кашулi, гэта ўзбуджае значна лепш. Мне на яе аголеную глядзець надакучыла.

Зрэшты, усяго вам найлепшага.

Забаўляйцеся часцей, бо ў мiнулым годзе вы рабiлi гэта ледзь не штодня, а цяпер толькi раз цi два на тыдзень.

Развiтваюся.

Дамавiк.

Жонка паказала лiст мужу. Той прачытаў, парваў яго на дробныя кавалкi i выкiнуў у сметнiцу.

Цяпер яны завешваюць шторы на вокнах так, каб не заставалася нiводнай шчылiны.

X. СУПРАЦОЎНІК

— Што ты робiш увечары? — спыталася сакратарка.

— Не ведаю яшчэ, — адказаў супрацоўнiк.

— Ты мог бы да мяне прыйсцi?

— А хто яшчэ пойдзе?

— Цiшэй. Нашто крычаць? Нiхто не прыйдзе.

— ...

— Няўжо ты не верыш, што можна вось так, раптоўна закахацца i прапанаваць сябе?

— ...

— Дык што, прыйдзеш?

— Заўтра прыйду.

Яна паклала яму ў кiшэню каталожную картку, дзе зграбным почыркам быў напiсаны адрас i тэлефон.

Ён вярнуўся ў кабiнет, дзе над паперамi схiлiўся калега.

— Жанчыны пашалелi, — сказаў супрацоўнiк.

— Пашалелi. Ты пра што? — калега ўзняў галаву.

— Падыходзяць i прапануюць сябе.

— За грошы цi так, з-за кахання?

— Так, без кахання i грошай.

— Ты адмовiўся?

— Не. Але ведаеш, у гэтым нешта не тое.

— Жанчына просiць, трэба iсцi, — калега схiлiўся над сталом.

Супрацоўнiк затэлефанаваў да сакратаркi з метро.

— Гэта я, — сказаў ён, — праз паўгадзiны буду.

— Чакаю, — сказала яна.

Калi ён здымаў куртку, яна пацалавала яго i прашаптала:

— Не палохайся, тут у мяне госцi, але яны хутка сыдуць.

Госцi сядзелi на канапе i глядзелi тэлевiзар. Іх было двое. Ён — худы, з акулярамi "ровар" на гарбаносым твары. Яна — зграбная славянка з папяловай фрызурай i ласкавай паставаю.

Транслявалi футбол.

— Хутка скончыцца, i мы пойдзем, — госць глядзеў на экран.

— Мы з табой былi ў кiно, глядзелi "Кiнг-Конг", — сказала госця да гаспадынi.