Читать «Амплітуда смеласці (I лірыка, і гумар.)» онлайн - страница 29

Рыгор Барадулін

* * *

У горы восень ідзе неназойліва. Халодае ціша ад летняга прыпару. Вакно расчыняе конік На сонейка — I перасохла завесы парыпваюць.

Крыпта

...Рука замлела за пяць вякоў — Баішся, што зараз выпусціць скрутак. Стаміліся вочы пялегаваць смутак, Стапталі ногі столькі пяскоў — Распаўся прахам святы абутак. ...На вуліцы недзе стаяць вазы, Апосталы ў кірмашовай турбоце. Відаць, здабывалі свой хлеб у поце I, ўзнесеныя на абразы, Нязвыкла чуюцца ў пазалоце. ...Чакае пакутніц галодны роў. За два стагоддзі да апраметнай, Што потым назвалі другой сусветнай, Трывогу чула людская кроў. Ён потым жудою свянціў, Асвенцім. ...Бялеецца на сцяне тэлефон — Будзі Усявышняга просьбай людскою, Каб на душу і на дол спакою Не пашкадаваў хоць на момант ён, Калі раптоўна выйдзе з пакою...

Пытанне Найдана Вылчава

Найдане, Ты запытаў мяне: — Як дадому вернешся, Адразу Што ў маёй згадаеш старане? Не магу і сёння даць адказу. Ісціны, вядома, не скажу I ніяк не пакрыўлю душою, Як з усёй адказнасцю скажу: Не была мне старана чужою. Як прыгадваць тое, што ў цябе Увайшло і стала ласкай шчырай? Слоў маёй павагі Сумны вырай Зноў і зноў вяртаецца ў журбе. Бачыць вочы, Што ў нябёс адкралі Глыбіню для патаемных зор, I атараў душныя каралі На вятрам адкрытым Горле гор. Рукі бабы Нэды, што ў сяло За бусламі ўслед ляціць з Сафіі, Каб гарод травою не ўзяло, Каб не ўчахлі чаранкі сухія. Чуе мову шчодрую, Што ў ноч Конікамі гукі рассыпае, Як туман адчайны басанож Па брыву абрыву ўсё ж ступае. Не відно канца і не чутно. Так, відаць, не адкажу да скону. Браце мой, Сказаць магу адно: — Я табе зайздоршчу, як нікому!

Вольная зброя

У Мінску ў музеі сабрана

палонная зброя:

нямецкія аўтаматы,

гарматы з усёй Еўропы...

У зброі палоннай сумная слава —

ды тут віны я не адчуваю.

Палонная зброя,

але балгарскай няма тут...

Стэфан Паптонеў

Юнацтва прымаюць у камсамол — Святлее У сцішаных залах музея. Тут Не экспанаты спачылі наўкол — Гісторыя подзвігу Не бранзавее. Штандары 3 разгневаных барыкад, Што полымна ў цемру глухую крычалі, 3 вятрамі гамоняць, Агністы пагляд Агніскі паўстанцаў Шукае начамі. На ратную справу Хадзіла кассё, Ратайна шчырэла, Каб волі дабіцца. I словам балюча: «Я ведаю ўсё!» — Не сцерліся На паліцэйскай дубінцы. Ды ў зале адной Я задоўга стаю, Як сын партызанскі Прыгадваю, мрою. Ёсць наша! Адразу сваю пазнаю, Тут рад я Убачыць савецкую зброю. I подых трывогі Яшчэ не змоўк. Сігнальны агонь Свеціць небу, Калматы. Гранаты, ТТ, парашутны шоўк I нашы куртатыя аўтаматы. Я дзякую ў думках Вялікай зямлі, Што слала надзею, Што гора прымала. Ты, Стэфане, кажаш: — Мы ёю жылі... Адменная зброя! Было яе мала...