Читать «Удзячнасць і абавязак (літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі)» онлайн - страница 39

Ніл Гілевіч

Сапраўдны паэт не можа разлічваць, што ён будзе спакойна стаяць у баку ад чырвоных барыкад і бяскрыўдна «тинтидликать мандолиной, дундудеть виолончелью». Не, калі трэба — ён павінен «переорать н вьюги, и пушки, и ругань». Такім паэтам Маякоўскі заўсёды адкрыта лічыў сябе — і вельмі ганарыўся гэтым. І ніколькі не бянтэжыўся, што «лощеным ушам» яго верш здаваўся грубаватым, а рыфмы — каравымі. Галоўнае — быць самім сабой, быць Маякоўскім. А быць Маякоўскім — значыць не быць падобным па тых, у каго «ни агиток, ни швабр — чиста ажурная строчка без шва».

Их стих, как девица, читай на диване, как сахар за чаем с блюдца,— а мы писали против плеваний, ведь сволочи — все плюются.

У апошнія гады мы вельмі многа гаворым аб неабходнасці пашыраць і мацаваць сувязі пісьменніка і паэта з жыццём народа, заклікаем саміх сябе і сваіх таварышаў часцей і глыбей унікаць у працоўныя і вытворчыя справы сучасніка, больш уважліва ўглядацца ў яго духоўнае аблічча, больш чуйна прыслухоўвацца да яго культурна-эстэтычных патрабаванняў. Будзем справядлівымі да памяці вялікага паэта: ён падымаў размову аб гэтым — неаднойчы і па ўвесь голас — яшчэ ў сярэдзіне дваццатых гадоў. Колькі ў яго па-маякоўску афарыстычных радкоў, накшталт: «У нас поэт событья берет — опишет вчерашний гул, а надо рваться в завтра, вперед, чтоб брюки трещали в шагу». Колькі ў яго трапных, вострых стрэл, пушчаных дакладна па адрасу! У вершатворца, які фанабэрліва называе сябе пралетарскім, у якога пыхі больш, чым пралетарскасці, паэт пытае: «Ну, скажите, уважаемый пролет,— вы давно динаму видели в глаза?» А з крытыка, што папракае іншых за няведанне сялянскага жыцця, паэт проста здзекуецца:

Сникает автор от сознанья вины. А этот самый критик влиятельный крестьянина видел только до войны, при покупке на даче ножки телятины.

Як быццам сёння напісана, ці не праўда? Наколькі сам Маякоўскі быў чуйны да навізны жыцця, наколькі быў уважлівы да цікавых з'яў часу, як хутка і верна спасцігаў іх сацыяльна-грамадскую сутнасць,— красамоўна сведчыць хоць бы такі факт. У газетах мільганула паведамленне, што ў Амерыцы інжынерам Уэнслеем пабудаваны чалавек-аўтамат, названы «Тэлевокс». Маякоўскі, лёгка зразумеўшы, якая вялікая будучыня ў гэтага першага робата, піша вясёлы верш «Телевоксы? Что такое?», у якім гумарыстычна прадказвае некаторыя сацыяльныя і маральна-псіхалагічныя вынікі гэтага навукова-тэхнічнага вынаходніцтва.

Поставь «Телевоксы» — и, честное слово, исчезнет бюрократическая язва. «Телевоксы» будут и согласовывать и, если надо, увязывать. И совершенно достаточно одного «Телевокса» поджарого — и мир обеспечен лирикой паточной под Молчанова и под Жарова.

А мы ж зусім нядаўна — на трэць веку пазней Маякоўскага — пачалі асвойваць паэтычна тэму «робата», у тым ліку і ў падобным сатырычным плане (на што здатны робат?). Пачалі — адны, а другія — і не пачыналі. А другія — калі меркаваць на зборніках іх вершаў — жывуць яшчэ ў век даэлектрычны, а не толькі ў век дааўтаматыкі.