Читать «Вячэра манекенаў» онлайн - страница 73

Раіса Баравікова

— Божачкі, містэр Спілберг! Дзе «тут»?! Якое можа быць «тут»! Ну калі да вас нарэшце дойдзе! Я не жыву ў Айдлаў мяне ўвогуле няма ў Лос-Анджэлесе! Я сплю! Сплю ў сябе ў Мінску...

— А вы часам не наркаманка? Які Мінск? Які сон?! Даруйце, мне гэта ўсё пачынае надакучаць! Мяне ўжо паўгадзіны чакае Хары,— I Спілберг пачынае кудысьці тэлефанаваць, набірае нумар за нумарам, і ўсё не тое. Ён нервуецца і злуецца, але нарэшце некуды датэлефанаваўся... Ну вядома, да Айдлаў як гэта я не здагадалася адразу! A Спілберг ужо працягвае мне трубку, маўляў размаўляйце!

— Але-е,— няўпэўнена прамаўляю я i адразу пазнаю голас стрыечнай сястры.

— Ра-а,—Таня хвалюецца i абвальвае на мяне цэлы вадаспад пытанняў— У цябе нейкае падарожжа? Чаму ты не папярэдзіла?! Ты даўно ў Лос-Анджэлесе?! Стыў кажа, што ў цябе, напэўна, узніклі праблемы! Толькі не адчайвайся, Ра-а, прашу цябе! Стыў завязе цябе да нас, ты не супраць? Я зараз скажу яму. Ён возьме ключы ў нашых агульных знаёмых. У доме ты знойдзеш усё, што табе трэба: абутак, адзенне... Прымераеш, штосьці табе абавязкова падыдзе. Пашукай у шафах. Ага-а, грошы! Ра-а, у цябе ёсць грошы? Я папрашу Стыва... Ён дасць табе колькі трэба. Мы пасля яму вернем. Не саромся. Ра-а, абавязкова патэлефануй у Чыкага... Ра-а... Ра-а! Я не чую цябе!

— Таня, перадыхні! Ты мяне проста ашаламіла. Якое падарожжа? Якія грошы?! Мяне няма ў Лос-Анджэлесе. Я сплю ў сваей кватэры ў Мінску. I хутка прачнуся. Вось-вось... Зараз... Я ўжо прачынаюся. Напэўна, днее... Мне чуецца знаёмае пазвоньванне. Гэта — Вася, Таня. Мой сусед Вася. Ён збірае парожнюю тару пад вокнамі...

— Ра-а, які Вася? Якая та-ара?! Перадай трубку Стыву...

I я не паспяваю перадаць трубку Спілбергу. Я расплюшчваю вочы. Сапраўды, ужо днее. Ах, Вася, Вася, як не ў час ён з'явіўся пад маім балконам! Калі б не звон ягоных бутэлек, я, напэўна, пpaexaлася б са Спілбергам па Лос-Анджэлесе, пабыла б у Таніным доме i бог ведае дзе яшчэ! Але што не дадзена, тое не дадзена, i калі ўжо я прачнулася, трэба ўставаць. Зараз жа выйду на балкон i як след паўшчуваю Васю. Але нехта мяне апярэджвае.

— Вася! — чуецца за акном жаночы голас,— Ва-ася!

— А-а, спадарыня Сенечкава! Вы таксама выйшлі?! У вас таксама безграшоўе? Спазніліся, шаноўная... Доўга спіцё! Я ўжо тут усё пазбіраў!

— Цяпер ва ўсіх безграшоўе, Вася. Але я не збіраю бутэлек, я шукаю свайго Сенечку. Уяўляеш, Вася, ён не начаваў сёння дома. Сеню даймаюць сны. Жахлівыя сны, Вася! Ты памятаеш, у нас быў цюцька... Такі рудзенькі, калмаценькі... Мы i звалі яго Рудзік. А Сенечка вяртаецца з працы стомлены-стомлены i галодны, Вася. Заўжды галодны. I я пакідаю яму ў халадзільніку сасіску. I вось тую сасіску, Вася, дзеці скармілі Рудзіку. Сеня, вядома, раззлаваўся, Сеня быў вельмі стомлены... I ён вывез Рудзіка за горад... Выпусціў з машыны i паехаў... А Рудзік бег за нашым «Масквічом», бег, бег... А потым раптам з-за павароткі выкаціў вялізны «МАЗ», Вася. Сенечка ўсё гэта бачыў у бакавое люстэрка... I адвярнуўся. A калі зноў паглядзеў, Рудзіка ўжо не было, Вася. Была рудзенькая плямка на асфальце. Вася, цяпер усё гэта Сенечка штоночы бачыць у сваіх снах... Але гэта, Вася, ужо не Рудзік бяжыць за нашым «Масквічом», гэта бяжыць сам Сенечка ў выглядзе Рудзіка... I ён бачыць той «МАЗ» i ведае, што вось зараз, зараз i здарыцца тое... I застанецца толькі рудзенькая плямка... I Сенечка падхопліваецца, i ён увесь дрыжыць, Вася, i абліваецца потам. Я схіляюся да яго, я пытаюся: «Сенечка, Сеня, што здарылася?!» I ён мне адказвае: «Га-аў! Га-аў!» Гэта так страшна, Вася-я, так страшна, калі ты пытается, што здарылася, i табе адказваюць: «Га-аў!»