Читать «Сказ пра Лысую гару» онлайн - страница 21

Ніл Гілевіч

ДАДАТКІ ДА ПАЭМЫ

1. Хто адкрые аўтара Як толькі «Сказ» мой паявіўся - Тады ж вучоных легіён На пошук аўтара пусціўся: «Вядзьмак? Не чулі. Што за ён? Няўжо зялёны пачатковец Сягнуў да гэткай вышыні? Ну, не! Такая выпадковасць Неверагодна ў нашы дні! Дык што ж выходзіць? Дзед старэчы Пісакам крыкнуў «Каравул!»? Панове! Творца гэтай рэчы - Ні аксакал, ні саксаул. Адкрыцця аўтара не зробіць - Хоць зад натрэ да мазалёў - Ні крот Сцяпан Александровіч, Ні кротус Генус Кісялёў! І толькі ёсць адзін даследчык, Які нідзе не спасаваў - Сваю вучонасць так засведчыў, Што ўсіх свяціл закасаваў: Узяўшыся самааддана, Зняў фігавы лісток з Адама, На яйцы пасадзіў Сцяпана, Уткнуў Івану кацатыг, Генадзю выгнаў матыліцу, З Рагойшы выкруціў сырыцу, Пад нуль Майхровіча пастрыг, Лазарука падсек пад корань, Уздзеў Ісідара на шворан, Расшкуматаў Юльяна ў пух, Прыпёр Івашына да сценкі, Спусціў кальсоны з Каваленкі І земляку прамыў каўбух І нават з Лойкі выбіў дух! Вось калі ён не пройдзе міма, Дык нейкіх год праз дваццаць сем Раскажа ўсё, як пра Яфіма, Тварца праслаўленых паэм. 1975