Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 380

Васіль Быкаў

У фондзе к/с «Беларусьфільм» у папцы з матэрыяламі па фільму «Волчья стая» захоўваецца тры рэдакцыі літаратурнага сцэнарыя. Першая — аўтарызаваны машынапіс (58 старонак; БДАМЛМ. Ф. 112. Воп. 1. Адз. зах. 1083. Арк. 1–58) з нязначнымі праўкамі, зробленымі чорным чарнілам; уверсе першай старонкі, па цэнтры, напісана (але не В. Быкавым): «Волчья стая», злева ўверсе: «[неразб.] принят. Заявка утверждена 21/III–74 г.». Другая рэдакцыя — аўтарызаваная машынапісная копія з нязначнымі праўкамі, зробленымі сінім чарнілам (58 старонак; там жа, арк. 59–118); на першай старонцы надрукавана: «В. БЫКОВ», ніжэй: «ВОЛЧЬЯ СТАЯ Киносценарий», яшчэ ніжэй рукой В. Быкава напісана: «2-й вариант»; злева ўверсе службовая памета ад рукі: «[неразб.] обсужден. [неразб.] Принят. Перед отправкой в Главк на утверждение внести исправления, высказанные коллегией»; злева пасярэдзіне подпіс І. Шамякіна і дата:

«9. IV.74 г.»; унізе: «вх. 4 8/IV–74»; на наступнай старонцы злева ўверсе службовая памета ад рукі: «Утвержден на редсовете 12[?]/IV.74 г. Принят». Трэцяя рэдакцыя — таксама машынапіс (70 старонак; там жа, арк. 119–189); на першай старонцы надрукавана: «В. БЫКОВ», пасярэдзіне: «„ВОЛЧЬЯ СТАЯ“», ўнізе: «„Беларусьфільм“ — 1974 г.»; злева ўверсе службовая памета ад рукі: «Вариант [неразб.] Госкино СССР. 17/IV–74 г.». Пры параўнанні гэтых варыянтаў, акрамя не надта істотных стылёва-лексічных разыходжанняў, звяртаюць на сябе ўвагу наступныя тэксталагічныя змяненні, зробленыя аўтарам: