Читать «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9» онлайн - страница 379

Васіль Быкаў

У сваю чаргу Галоўная сцэнарная рэдакцыйная калегія Дзяржкіно СССР у асобах галоўнага рэдактара Д. Арлова і галоўнага рэдактара групы ваенна-патрыятычнага фільма Ю. Платонава дазваляла запуск у рэжысёрскую распрацоўку сцэнарый В. Быкава, але з улікам наступных прапаноў:

«а) прояснить судьбу партизанки Клавы после того, как она оставляет группу Левчука; б) диалоги с участием Грибоеда приблизить к русскому тексту: многие слова и выражения могут оказаться непонятными для массового зрителя; в) сцена с волками ничего не добавляет образу главного героя, не разбивает сюжет. Одновременно она вносит путаницу и в без того сложную систему ретроспекций. Предлагаем авторам обойтись без этого эпизода, одновременно сменив название сценария».

Мяркуючы па ўсім, сам В. Быкаў застаўся незадаволены кінастужкай — яшчэ падчас здымак ён пісаў П. Панчанку: «Цяпер вось па ёй [па аповесці. — Рэд.] здымаюць фільм у Пастаўскім раёне, але фільм, як заўжды, цягне ўсё на слабіну, — на звычайнасць. Нядаўна быў там, толькі вярнуўся». А ў лісце да В. Аскоцкага прызнаваўся: «…все лето возился в кино, которое надоело хуже театра».

Фільм быў прыняты дырэкцыяй к/с «Беларусьфільм» 3 сакавіка 1975 г. Выйшаў на экран 17 лістапада 1975 г. (у 1976 г. дубляваны на беларускую мову).

Рэцэнзіі: Бабкова А. Сцежкі да перамогі // Літаратура і мастацтва. 1974. 1 лістап.; Демушкин Е. В ответе за будущее // Литературная газета. 1974. 13 дек.; Мацкевич А. Герои повести — герои экрана // Советская культура. 1974. 10 дек.; Крупеня Я. Сцвярджэнне мужнасці і дабраты // Звязда. 1975. 13 лістап.; Николаев В. Недосказанная история // Советский фильм. 1975. № 10. С. 18–19; Хлоплянкина Т. Волчья стая // Спутник кинозрителя. 1975. № 11. С. 2; Фрольцова Н. Люди и волчья стая // Вечерний Минск. 1975. 21 нояб.; Егоров А. Поиски и потери // Советская культура. 1975. 25 нояб.; Подберезский Г. Испытание огнем // Сельская газета. 1975. 5 дек.; Аграновский Э., Козак А. Выбор // Заря (г. Брест). 1975. 5 дек.; Рунин Б. Четверо против волчьей стаи // Советский экран. 1975. № 20. С. 3–4; Байран М. Роздум пасля сеанса // Літаратура і мастацтва. 1976. 19 сак.; Бондарева Е. Киногод-75: заметки критика с четвертого смотра-конкурса работ киностудии «Беларусьфильм» // Вечерний Минск. 1976. 12 мая; Дубоўскі М. Без пэўных пазіцый // Літаратура і мастацтва. 1976, 3 верас.; Савицкий Н. Дорогами войны // Советская культура. 1976. 2 нояб.; Бондарева Е. Повести и фильмы // Неман. 1977. № 10. С. 162–164; Бобкова А. Зритель есть зритель // Знамя юности. 1978. 13 июня; Аронов А. Кто входит в наш дом? // Московский комсомолец. 1980. 16 марта; Зайцава Л. Жанр у экранізацыях сучаснай прозы: Аповесці В. Быкава ў кіно // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1981. № 4. С. 90–91; Смаль В. Человек. Война. Подвиг. Минск, 1979. С. 118–119; Зайцева Л. Жанровая палитра белорусского кино. Минск, 1983. С. 10–11; Маматова Л. Ветви могучей кроны. М., 1986. С. 35–42, 67–68; Ратников Г. На экране — Великая Отечественная // Современное белорусское кино. С. 114–117; Гісторыя кінамастацтва Беларусі: у 4 т. Т. 2. С. 127–130.