Читать «Нямко» онлайн - страница 51

Алесь Адамовіч

Сказаў жанчыне як можна мякчэй:

— Выбачайце, нязваныя госьці заўсёды ня ў час. Калі б мы ведалі…

Сам унутрана пасьміхнуўся: ну а калі б ведалі? Адмянілі б акцыю? Сьмешна. Трэба пачынаць.

— Абыдземся без пратакольных фармальнасьцяў. Вы — Кучэра Іосіф Герасімавіч.

— Абсалютна дакладна.

— Год нараджэньня? Іншае — потым. Партызан, наколькі нам вядома?

— 3 сорак першага.

— Ведаем. Нават тое, што раненыіе маеце.

— Нічога, на пераможцах, як на сабаку, раны зацягвае мігам.

— Дапусьцім, хаця сабакі тут не да месца. Зброю маеце?

— Здаў, як паложана. Па сьпіску: паўаўтаматычную вінтоўку СВТ, дзьве гранаты, піеталет сыстэмы «наган».

— Гэта вы правільна зрабілі. А то адзін вось так жыў наводшыбе, пажар здарыўся, дык на тым месцы, дзе гумно стаяла, танк! Вылез, калі ласка. Як з штаноў. Але, кажуць, гэта ў Заходняй Беларусі было.

— Усякае расказваюць. Дзівакоў на сьвеце хапае.

— Дзівакоў ці ворагаў?

— А гэта — як паглядзець.

— Ну што, цямніць ня будзем? Ведаеце, нябось, чаго пажалавалі?

— Здагадваюся. У вас цяпер чырвоныя пагоны. А былі, помніцца, нябесныя, лётчыцкія.

— I я вас прызнаў. Так што можна бязь лішніх цырымоніяў. Прыступайце, — загадаў сваім супрацоўнікам.

— Дом, як бачыце, пусты, знайсьці, калі што ёсьць, лёгка, — заахвоціў гаспадар.

— А ўсё-ткі пашукаем. Прыступайце. На гарышча дзе лесьвіца?

— Там, у халодным пакоі.

Маёр падсеў да стала, пастукаў наганам па дрэве (так рабіў нехта з болыных чыноў у нейкім кінафільме) і спытаў як не сваім голасам:

— Вам ня сорамна?

— Гэта чаго ж мне саромецца?

— У вочы савецкай уладзе, народу глядзець ня сорамна?

— Гэта вам? Нібыта ня дужа.

— Значыць, тое, што народны камісарыят трэці раз вас змушаны арыштоўваць — пляваць на гэта?

Кучэра хацеў адказаць гэтаму таўстагрудаму і таўстазадаму, як баба, хмыру, але вочы яго сустрэліся з позіркам дачкі, ён адразу абмяк, плечы апусьціліся, змаўчаў.

Маёр няўклюдна павярнуўся, і тут жа каўнер зачапіў праклятую бародаўку — гэта перашкодзіла Кароткаму паглядзець, унікнуць, чый кашаль глуха прагучаў недзе за печкай. Але зь печкі прагучаў галасок (ах, вось хто гэта!):

— Ня крыўдзіце дзядулю. Я татку скажу.

— Ты там дзе? У, які грозны! Пакажыся, казак. А дзе твой татка?

— Татка прыйдзе і вас наб’е! — Паўлік грозіцца з-за коміну, не адкрываючыся ворагу. Тоўсты дядзька яго ня бачыць, а мамка, лежачы на падушцы, робіць страшныя вочы, аж сьмешна. Паабяцаў тоўстаму:

— I за мамку наб’е.

— Хутка, унучак, хутка татка прыйдзе, — умяшаўся стары і растлумачыў маёру: — Каго ўбачыць, адразу: мой татка! Вы пойдзеце, будзе ўсім расказваць, што ў яго тата ваенны, у рамянях увесь.

Франц, здушыўшы ў сабе здрадніцкі кашаль, ляжаў у сваім пэнале на тапчане, імж а зьбітым, тварам у далоні. Мабыць, драўняны пыл удыхнуў неасьцярожна.

Услухоўваўся ў размову за сьцяной, у стукі, крокі, намагаўся злавіць голас, хаця б стогн Паліны, але яе як бы і няма там — што адбываецца, чаго яны прыехалі? Галасы: бацькі і незнаёмы, такі ўпэўнена-камандны, в а е н н ы — толькі яны чутны. Лавіў аб сабе, аб «немцу» гаворку — не, нібыта ні слова. Тады што іх прывяло? Чаму так насядаюць на бацьку, у чым ён правініўся? Іх тутэйшае жыцьцё, зь якім Франц і знаёмы быццам, але ня ведае зусім. А таму міжволі шукае аналёгіі з тым, што ўжо было. I што было б, магло быць, калі б гэта ў Германіі адбывалася. Калі прагучала ў двары аўтаматная чарга і завішчаў сабака, а Франц яшчэ толькі прыўзьняў хітра зробленую сьценку, каб запаўзьці ў свой «пэнал» (ці труну — называй, як табе болын падабаецца), яму здалося, што ўсё вярнулася да таго моманту, калі з дому, што потым згарэў на тым самым месцы, вось гэтак жа запаўзаў у нару. 3 Палінай, са старой. Тады было адчуваньне абвалу яго жыцьця, катастрофы, але хіба мог уявіць, якія яшчэ выпрабаваньні чакаюць? Яго і ледзь знаёмую тады дзяўчыну. Але гэта была вайна, усё думалася, усе спадзяваліся: вось скончыцца вайна! Толькі б скончылася і застацца жывым разам з блізкімі тваімі! Яна ззаду, вайна, — для ўсіх, акрамя Франца. Нават для пераможанай Германіі і, калі жывыя, для бацькоў — скончылася. Як бы там цяпер ні было, нейкая пэўнасьць надышла. У Франца менавіта гэтага няма — пэўнасьці. Сваё жыцьцё абарвалася, а тое, якім ён жыве, — толькі прымерваньне да чужога, натужнае намаганьне ўтрымацца на плыву, не пайсьці на дно. Трымаецца гульнёй выпадку ды яшчэ воляй гэтай незвычайнай дзяўчыныжанчыны, што сустрэлася яму на шляху. У іх дзіця, будзе другое, але ўсё гэта толькі да таго моманту, калі даведаюцца, што ніякі ён не нямы, а немец. Неадкладна Паліну зь дзецьмі і яго адбяруць адно ў аднаго, а далей — якая розьніца, які лёс вызначаць яму тутэйшыя законы, парадкі? Ці ў лягер, ці ў Германію? Але ў яго ёсьць і ў Германіі сям’я: бацька, маці, сёстры. Застацца назаўсёды тут — страціць іх. Калі ўжо ня страціў. Стары Кучэра паказаў яму часопіс з фатаграфіямі: што засталося ад нямецкага Дрэздэну і японскага гораду Хірасімы. Чорныя руіны, пустыня.