БацькаўшчынаНа пясчаным грудку Зямлі (там растуць арабіны i слёзкі)Веска наша жыве...Ніводзін лівень i снег, ніводзін вецер, што заўсёды ляціць куды-небудзь,Не абамінае двор наш i хату пад небам.Дні, як белыя ветразі, прыплываюць да нас з усходняга небакраю,За бярозы чапляюцца...Кожны — па-рознаму звоніць, на чыстых граючы струнах,Кожны — як ясны пярсцёнак, як дарагі падарунак.Мы ix ад сябе не пускаем, сцеражом, як у Заўтра кладку:Хай у вочы плывуць,Хай у вушы плывуць,Хай у жылы плывуць да астатку.З календара хлебароба(успамін)Снягамі ўжо аселіцыЗасыпаны без ладу.Ix аддалі мяцеліцамУ поўную уладу.Ды ў бацькі твар — як сонца,Разгладзіліся зморшчыкі:Яму мех шчасця сённяНапелі калядоўшчыкі.Напелі, напрарочыліЗ калматаю «казою»Пра поле, дзе, ахвочыя,Растуць жыты лазою,Дзе каласы пад ліўняміЗгінаюцца вясёлкамі,Дзе звонка ночы жніўныяГукаюць перапёлкамі...I бацька ўжо не чуеМяцеліц свіст няроўны.Ад рання штось чаруеКаля плугоў-баронаў.Ён думку — сон пра летаУ сэрцы ўжо мілуе.Нанова ўсе палеткіУ галаве малюе.Дзядзька АдамУ вёсачцы нашай некалі жыў дзядзька Адам.Казалі, i птушкі ніколі не зачапіў дзядзька Адам.Касіў, поле араў, баранаваў дзядзька Адам,Сыноў i дачушак малых гадаваў дзядзька Адам.Нідзе ў жыцці не бываў,апроч вёскі ўласнай глухой, дзядзька Адам,Поезда нават не бачыў за вечнаю працай сваей дзядзька Адам,Век прахадзіў між знаёмых палёў i лясоў дзядзька Адам,A паміраць аж за трыдзевяць земляў пайшоў дзядзька Адам.* * *Мова зямлі маёй! Мова бацькаўшчыны!Пачую твой гук на чужой зямлі,I — бумкае чмель у гародчыку басам,Трубяць за возерам жураўлі.У хаце бярвеннай, ля печы — далёкая —Ходзіць мацерына чапяла.На плоце певень — жар-птушка — галёкае,Збудзіўшыся, бзыкае ў шыбе пчала.Дарма мне казалі, што ў пальмавым краіЯ нават успомніць цябе не змагу,Што іншая песня — мелодыяй раю —З душы маёй выцесніць просты твой гук.Мова мая!Для мяне ты заўсёды —Сонца вясновага цёплы прамень,Дзіва ляснога поўныя соты,Рэчка, што асвяжае ў сухмень.