Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 14

Алесь Пашкевіч

Загудзелі лясы, боры, Засвісталі ветры ў полі! <…> Аб’явіў бо цар па сёлах І па местах, і па дворах Сабірацісь ўсім мужчынам <…> Мы тыя бедныя рэкруты, Гарматна мяса на вайну, Каторых цар і воля люта Жане за мора ў чужыну… (З верша «На мабілізацыю».)

Пачатак бурлістага . звязаны ў лёсе Каруся Каганца з Лідай, дзе ён атрымаў месца дзясятніка на чыгунцы Балагое – Сядлец, будоўля якой тады вялася. У Ліду Карусь Каганец перавозіць i сваю сям’ю: жонку і сыноў Янку ды Мірона.

Па краіне шырылася i расла рэвалюцыйная куламеса, ад якой ён не аддаліўся нi на крок. Простыя i даступныя кожнаму, узнікалі новыя вершы, у якіх абуджалася i пакута пакрыўджаных, i сіла абураных:

…Мы тыя, што ўcix вас кормім, За ўcix вас церпімо; Мы тыя хлопцы-радыкалы, Што скінем цямноты ярмо.

(З верша “Які ж то вецер буйны грае...”)

Праца рабілася сапраўднай барацьбою з пастаяннымі сутычкамі, маскіроўкамі, нечаканасцямі i, на жаль, праваламі. Да першага з ix мы i наблізіліся.

У снежні . Карусь Каганец вырашыў адведаць родных у Прымагіллі. Даўно зваў пабачыцца брат Амброзій, а тут яшчэ надарыўся спадарожнік — ужо знаёмы нам Сцяпан Багушэўскі.

Паехалі на вёску пад Койданава, сабралі там людны мітынг. Пра гэта хутка даведалася паліцыя i назаўтра раніцай наляцела на хату Кардэцкіх, дзе i схапілі «гасцей» ды пад канвоем даставілі іх у пастарунак...

Пяшчотны рэквіем па часах былой волі гучыць у апавяданні Каруся Каганца «Тры алешыны», герою якога перадаюцца псіхафізіялагічныя рысы самога аўтара: герой апавядання «сабою неказісты быў, адно вочы неяк хораша глядзелі». «Нізенькі, гарбаты <…>, ён меў непрыгожы выгляд <…>, — пісала пра Каруся Каганца Паўліна Мядзёлка. — А ў празрыстых, бы крынічная вада, вачах — уся душа гэтага чалавека. Столькі дабраты, столькі пяшчоты, пранікнёнасці, столькі яснага, спакойнага ззяння ў іх!» (Мядзёлка П. Сцежкамі жыцця. – Мн., 1979, с. 42). Як і самога аўтара, у той жа час і пры тых жа абставінах арыштоўваюць і дзецюка са згаданага апавядання. Чытаеш, і здаецца, што гэта самога пісьменніка па заснежанай дарозе вязуць у няволю: «Прайшло зім дзесяць чы болей, і прывялося <…> убачыць яшчэ таго дзецюка, пастарэлага ўжо, як ехаў адной марознай ночы па завеянай дарозе, між двух жандараў, з мястэчка на паўстанак»…

КАБ СОНЦА ЗАГЛЯДВАЛА ЧАСЦЕЙ…

К. Кастравіцкі прасядзеў у астрозе са снежня 1905-га да траўня ., вельмі папсаваўшы і без таго не моцнае здароўе. А сам суд не адбыўся: хворым на тыфус (згодна з дакументам, які, відаць, дорага каштаваў яму) аказаўся С. Багушэўскі. З той жа прычыны адкладвалася вынясенне выраку i ў наступным 1907-м, i ў 1908-м, i ў 1909-м гг.

Пасля выхаду з вязніцы Карусь Каганец забірае сям’ю i ў . пераязджае ў Менск, дзе яму даводзіцца вандраваць з кватэры на кватэру. Дом №6 па Сляпянскай вуліцы паблізу Залатой Горкі, дом №10 на Якаўскай, дом Трэгера на Аляксандраўскай, дом Стэфановіча на рагу Старавіленскай і Міхайлаўскай, дом Русецкіх на Старажоўскай, дамы Манроўскага на Краснай і Сарапушчынскага на Міхайлаўскай — вось той шырокі перыметр бясхатніх тулянняў Каруся Каганца.