Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 15

Алесь Пашкевіч

У Менску (ці Міньску, як ён пісаў) Карусь Каганец закончыў працу па напісанні першага беларускага (калі не лічыць, зразумела, выданняў ранейшых стагоддзяў) буквара-лемантара, так і назваўшы яго — «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання». Кніжка пісалася хутка і з натхненнем…

Напачатку, яшчэ ў траўні ., да яго прыйшоў ліст з афіцыйнай прапановай ад піцерскай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». Па даручэнні кіраўніка Вацлава Іваноўскага пісаў супрацоўнік выдавецтва Вінцук Валейка (гэты і пазнейшыя лісты захоўваюцца ў Аддзеле рэдкіх кніг і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ф.1, воп.1, адз. зах. № 22): «<…>Хай Пан напішэ ксёнжку для дзяцей па-беларуску. <…> Толькі хай яна будзе ў 2-х часьцях, каб не надта вялікая. <…> На пачатку прысылаю 10 рублёў за работу. Хай Пан напішэ, колькі будзе стоіць напісаньне. За работу плаціць ні Войцік (г. зн. В. Іваноўскі. — А. П.), ні я, а беларуская выдаўніцкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца”. <…> Хай Пан не баіцца пісаць, колькі вартуе Панскі труд. <…> Мо Вы, Пане, маглі б зрабіць рысункі да ксёнжкі? Добра было б. Пішыце і прысылайце першу палову ксёнжкі пад адрасам: С. Петербург, 6-я рота 10, кв. 3. Вацлаву Ивановскому».

Браты Іваноўскія разам з бацькамі жылі ў Пецярбурзе ў адным з лепшых кварталаў горада — ля Ізмайлаўскага праспекта, у доме, які належаў сям’і правадзейнага дзяржаўнага дарадцы. Бацька, Леанард Іваноўскі, працаваў у міністэрстве сельскай гаспадаркі. На той час Карусь Каганец ужо ведаў ледзь не ўсю перадгісторыю выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца»…

Малады выпускнік Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута інжынер-тэхнолаг В. Іваноўскі пасля праходжання дыпломнай практыкі ў пачатку . вярнуўся ў Пецярбург і распачаў навуковую працу ў лабараторыі інстытута — і пачаў трызніць ідэяй стварэння беларускага выдавецтва (ён, прынамсі, ужо меў «падпольны» вопыт выдання ў . у радзінным лідскім котлішчы — Лябёдцы — газеты «Свабода», а таксама «Каляднай пісанкі» і «Велікоднай пісанкі»). Не дачакаўшыся фундатарскай дапамогі (ад Аляксандра Ельскага і Эдварда Вайніловіча), была створана выдавецкая суполка на прынцыпах акцыянернага таварыства. 1 студзеня . у ёй налічвалася 45 удзельнікаў з укладамі па 10 рублёў. Сабралася і ўправа з шасці сяброў-заснавальнікаў, якія ўнеслі 250 рублёў. Агульны капітал суполкі склаў 700 рублёў, што і дазволіла пачаць выдавецкую дзейнасць. В. Іваноўскі стаў старшынёю, сакратаром — пецярбургскі службовец Уладзіслаў Сталыгва, сябрамі ўправы — прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла, жонка Іваноўскага Сабіна і яго старэйшы брат Юры, настаўнік школы пры лютэранскім храме Св.Пятра Уладзіслаў Калашэўскі і студэнт Горнага інстытута, ужо знаёмы нам Вінцэнт Валейка.