Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 12

Алесь Пашкевіч

Паспрабаваў раскрыцца пісьменнік i ў драматургіі — у . ім напісана народна-філасофская выкрывальніцкая п’еса «У iншым шчасцi няшчасце схавана», якая адна з першых адкрывала ў нашай літаратуры тэму беларускіх Бандароўнаў: маладую дзяўчыну Марылю пан, пакрыўдзіўшы, звёў у магілу...

Але ў час, калі, як пісаў ва ўспамінах пра Каруся Каганца А. Уласаў, «самая дубовая Аляксандраўская рэакцыя і сыстэма абрусіцельства была ў поўным росквіце», калі «адазвацца гімназісту, што ён беларус, было тое самае, як… голым прайсьці па вуліцы» (Беларускі шлях, 1918, № 52), Каганцова нацыянальная прасвета не магла застацца незаўважанай — ён зноў страчвае працу, і каб хоць крыху зарабіць на жыццё, займаецца разьбою i маляваннем...

«СКІНУЦЬ ЦЯМНОТЫ ЯРМО»

…І — насуперак усяму — яшчэ ярчэй загараецца грамадска-палітычнай дзейнасцю.

Вясной . Іван Луцкевіч прыступіў да стварэння новай палітычнай арганізацыі – «Беларускай рэвалюцыйнай грамады» (БРГ). Але ў маі таго ж года ён быў арыштаваны за кантакты з расійскімі эсэрамі. Пасля вызвалення з турмы ў сярэдзіне таго ж года І. Луцкевіч быў высланы ў Менск. Тут і была канчаткова створана новая арганізацыя. Акрамя саміх братоў Луцкевічаў (Івана і Антона) у яе ўвайшлі К. Кастравіцкі, В. Залязей, І. Блонскі, А. Шыбуня, А. Уласаў, А. Трэпка, К. Яноўская і інш.

Карусь Каганец стаў адным з першых заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ) («пераемніка» БРГ), членам яе Менскага камітэта. Ён прыняў удзел у Першым беларускім сялянскім з’ездзе ў Менску, у другім з’ездзе БСГ, у шэрагу нарадаў. Ён дапамагаў распрацоўваць ix праграмы i рэзалюцыі.

Многія ў той час маглі бачыць на вуліцах Менска прысадзістую постаць Казіміра Кастравіцкага, гарбатага, з доўгімі, ледзь не да каленяў, рукамі, у даматканым каптане — летам, у простым кажуху — зімой, з самаробнай кульбай, з нажом у боце, чалавека, які пры сустрэчах і размовах стараўся сцвердзіць адно: «Беларусь трэба падымаць!».

Ён зноў i зноў звяртаўся да агітацыі — прамовай i вершам.

І — друкаваным словам…

12 снежня . Мікалай ІІ падпісаў указ, які здымаў у «дзевяці заходніх губернях Расійскай імперыі» ранейшыя абмежаванні на афіцыйнае выкарыстанне «мясцовых» моў, у тым ліку і беларускай. Адмянялася забарона друку на нацыянальных мовах…

Вялікае значэнне для папулярызацыі беларускага слова меў у той час выхад падрыхтаванага Карусём Каганцом зборніка «Казкі» — легальна, са згоды цэнзуры, у друкарні К. Пянткоўскага накладам у 5 000 асобнікаў. Ідэю выдання кнігі ўзрошчваў і Вацлаў Іваноўскі, слынны дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, які пазнаёміўся з Карусём Каганцом у ягонага брата, лідскага лекара Амброзія Кастравіцкага. Амброзій Карлавіч і фінансаваў падрыхтаванае братам выданне (і гэта яго ініцыялы былі пазначаны на тытульнай старонцы: «А. К.»).