Читать «Карусь Каганец: Кроў з крыві беларуса...» онлайн - страница 11

Алесь Пашкевіч

Свае згадкі пра Каруся Каганца заканчвае амаль тым жа i В. Ластоўскі: «...вось тая горстачка ўспамінаў, якія захаваліся ў маёй памяці з непасрэдных гутарак з гэтым арыгінальным, дужа асьвечаным, надзвычайна чуткім, запраўдным піянерам беларускага адраджэньня» (Ластоўскі В. (Успамін...) // Савецкая Беларусь, 1928, № 115).

Не ўсе, натуральна, станоўча ацэньвалі нацыянальна-адраджэнскія памкненні Каруся Каганца. Яўхім Карскі, да прыкладу, пакінуў пра яго такое суб’ектыўнае сведчанне: «Вообще он большой сепаратист и ненавистник всего русского»…

…Новае стагоддзе прыносіць і новыя радасці (жонка падарыла першынца Янку), і новыя цяжкасці. У Лісіх Норах не хапала зямлі нават для сыноў ад другога матчынага мужа, i . Карусь Каганец праводзіць на службе ў Менскай чайной, дзе развівае шырокую рэвалюцыйную чыннасць. У сакавіку . яго як палітычна ненадзейнага звальняюць. Пабыўшы некаторы час беспрацоўным, ён знаходзіць занятак (на тры месяцы) у мастацкай майстэрні ў Рызе. Затым — зноў без працы. А тым часам народжваецца другі сын Мірон.

Нарэшце ў канцы . Карусь Каганец паступае эканомам у Менскае таварыства дабрачыннасці, дзе i праслужыць два гады, займаючыся адначасова нацыянальным i сацыяльным выхаваннем менскай моладзі, арганізуе беларускі хор i аркестр.

Вось якія словы данёс да нас ягоны «Рэферат на калядны сход беларускай грамады 1903 года»:

«<…>Кажаце, панове, што беларус свае народнасці не знае і нічога пра яе не цяміць… Вота ж мяне гэта вельмі за сэрца чапіла, як кроў з крыві і косць з косці беларуса <…>. Яно то трохі і не так, як бы трэба было, але ўсё ж такі яны цямяць, што не маскалі і не палякі <…>.

Шмат хто з цяперашніх інтэлігентных юнакоў на пытанне, да якой народнасці яны сябе далучаюць, адказваюць, што яны людзі, — вышэй за ўсякую народнасць.

Калі яны хочуць служыць на дабро ўсяму чалавецтву, то гэта рэч — вельмі высокая і красная, але ўсё ж не разумею, каб яны былі слабодны ад нацыянальнасці. Выходзіць, што ніводзін беларус не можа быць чалавекам у поўным значэнні гэтага слова, а нібы, каб стацца чалавекам, трэба адрачыся і народу свайго, і мовы свае.

Па-моему, адракаюцца ад свае народнасці толькі тыя людзі, што не маюць сумлення».

У гэты час яскрава выяўляецца празаічны талент Каруся Каганца. Адно за адным з-пад яго пяра з’яўляюцца ў газетах «Северо-Западный край» і «Минский листокъ» апавяданні «Прылукі», «Чым болей хто мае…», «Бывалы Юр у Мінску», «Навасадскае замчышча», «Вiтаўка», «Засульскае турэ», «Халера 40-га року», «Ахота віцгубернатара на вядзьмедзя», «Такая доля» i іншыя — своеасаблівыя апрацоўкі народных легендаў i паданняў ды яркія тыповыя абразкі з жыцця.

«Другога такога знаўца псіхікі і быту беларусаў, як Каганец, беларусы дагэтуль ня маюць паміж сваёй інтэлігенцыі, — адзначаў В. Ластоўскі. — Гэта асабліва кідаецца ў вочы пры азнаямленні з яго мастацкай творчасцю: з паміж усіх новачасных беларускіх мастакоў толькі адзін Каганец умеў нарысаваць сапраўдны тып беларуса…».