Читать «Пляц Волі» онлайн - страница 294

Алесь Пашкевіч

«Грамадзянін Рэдактар! Прашу надрукаваць, што я, ня маючы па законах Польскай Рэспублікі выбарнага права, ніякага ўчасьця ў працы выбарныіх арганізацый ня прыймаў і ня прыймаю. Імя маё ў ліку сябраў Беларускага выбарнага камітэта зьявілася праз непаразуменьне. Максм Гарэцкі. Вільня. 30.ІХ. 1922».

49

Пасля канферэнцыі Цвікевіч пераехаў у БССР, стаў вучоным сакратаром Інстытута Беларускай Культуры. Пра ягоны прыезд Янка Купала гаварыў:

«Няхай бы ен там лепш павесіўся, дык гэта было б куды лепш для нацыянальнай справы».

50

На паседжанні сакратарыята ЦК КП(б)Б 31 ліпеня 1925 года сярод іншых рашэнняў было і такое:

«Лічыць неабходным падтрымаць беларускую газэту Латвіі «Голас Беларуса» пры ўмове забеспячэння ў яе рэдакцыі камуністычнага ўплыву...».

51

Гэтая рэцэнзія на Беларусі ўпершыню была надрукавана ў 1986 годзе ― у складзеным Уладзімірам Калеснікам зборніку вершаў, перакладаў і крытычных артыкулаў Жылкі «Пожні», але ўсе абзацы, дзе ўзгадвалася прозвішча Езавітава, былі скасаваны цэнзурай і «выразаны».

52

Беларускім дзяржаўным тэатры.

53

Захаваўся яго тэкст:

«Абвінаваўчае заключэнне па справе № 4636 (амаль пяцітысячнае толькі на 1927 год! – А. П.) па абвінавачванні грамадзяніна Аляховіча Франца Карлавіча ў злачынстве, прадугледжаным арт. 61 КК.

Абвінавачваецца: <...> За ўдзел у арганізацыі, якая дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі, г.зн. у тым, што перайшоўшы ў лютым 1921 г. нелегальна Дзяржаўную граніцу з БССР на бок Польшчы, прыняў актыўны ўдзел у дзейнасці «Часовай Беларускай Рады» (як намеснік старшыні), створанай польскай палітычнай паліцыяй з мэтай барацьбы з беларускім рэвалюцыйным рухам у Польшчы, шляхам адпраўкі на тэрыторыю БССР узброеных атрадаў, дыверсантаў, шпіёнаў, правакатараў і выйшаўшы з Рады ў 1926 г. асабіста стварыў пры пасрэдніцтве той жа палітычнай паліцыі аналагічную арганізацыю «Беларуская Хатка», а затым у 1926 г. прыбыў у СССР для выканання тых жа мэтаў Рады <...>.

Рэчавых доказаў па справе няма.

Складзена 16 сакавіка 1927 г.   г. Мінск».

54

Уладзімера Дубоўку арыштуюць у Маскве, у... Крамлі. Экземпляры яго верша былі надрукаваны на пішучай машынцы, якая адбівала надламаную літару «р». Усе машынкі са сваімі апазнавальнымі «асаблівасцямі» былі зарэгістраваны ў ДПУ. Вось і высветлілася, што машынка з тым надламаным «р» належала Пастаяннаму прадстаўніцтву БССР у Маскве, дзе Дубоўка працаваў перакладчыкам у беларускую мову нарматыўных і заканадаўчых актаў ЦВК і СНК СССР. Ордэр на ягоны арышт падпісаў намеснік старшыні АДПУ СССР Гірш Ягода:

«За написание и распространение антисоветского и антибольшевистского стхотворения «За все страны, за все народы...» <...> срочно арестовать гр. В. Н. Дубовко, проживающего по ул. Грузинская д. 13. 19.07.1930 г.».

Упаўнаважаны аператыўнага адзьдзела АДПУ Салаўеў з памагатымі ў той жа дзень прыйсці на кватэру, дзе з сямей жыў Дубоўка, не паспеў ― і назаўтра раніцай арыштаваў паэта ў Крамлі.