Читать «80000 кіламетраў пад вадой» онлайн - страница 253

Жуль Верн

31

Паводле Брэма, два асобных атрады.

32

Паводле Брэма, адносяцца да падкласа не храшчавых, а косных рыб.

33

Ласепед (1756–1825) — вядомы французскі натураліст.

34

Наяды — у старагрэцкай міфалогіі — жаночыя духі вод.

35

Камбуз — кухня на судне.

36

Сенека — старарымскі філосаф.

37

Спіртовыя напіткі.

38

Су — дзве капейкі.

39

Варта адзначыць, што перлы сустракаюцца і ў нас у СССР у некаторых паўночных рэках. Яны, вядома, дробныя, але ў некаторых выпадках каштоўнасць іх дасягае 100 р. за штуку.

40

Парэнхіма — у ніжэйшых жывёл тканіна, напаўняючая ўсе прамежкі паміж органамі.

41

У грэцкай міфалогіі Плутон — бог падземнага агню; Нептун — бог мора.

42

Мізантропія — нялюднасць, чалавеканенавісніцтва.

43

Леанід — спартанскі цар, на чале невялікага грэцкага атрада абараняў Фермапільскі праход ад вялікай арміі персаў і загінуў разам са ўсім сваім атрадам.

44

Секвестр — забарона, накладзеная на якую-небудзь маёмасць уладай.

45

Інкі — самае значнае і багатае племя ў Паўднёвай Амерыцы да яе заваёвы іспанцамі.

46

Кортэс — іспанскі дваранін, заваёўнік Мексікі.

47

Парфенон — храм багіні Афіны-Палады, лепшы помнік старагрэцкай архітэктуры.

48

Платон (427–348 да н. э.) — грэцкі філосаф.

49

Лівія — старадаўняя назва Афрыкі.

50

Геркулесавы слупы — старадаўняя назва Гібралтарскіх скал.

51

Элада — старадаўняя Грэцыя.

52

Працэс зрухаў земнай кары, землетрасенне.

53

«Янкі дудль» — паўночна-амерыканскі патрыятычны спеў эполі барацьбы за вызваленне ад улады Англіі.

54

Правільней: на адну выступаючую частку айсберга прыпадае дзевяць частак у вадзе. (Рэд.)

55

Веронэзэ Паоло (1528–1598) — славуты італьянскі мастак.

56

Фурыі — у старагрэцкіх міфах злыя багіні са змеямі ў валасах.