Читать «Выратавальная шхуна» онлайн - страница 4

Джэк Лондан

Зусім ясна, што гэта неспадзяванае здарэньне павінна было напалохаць Буба. Усе страшныяапавяданьні, якія ён чуў пра рускіх, цяпер здаваліся яму яшчэ страшнейшымі. Вельмі кепска, што яны захапілі шхуну, але забіраць яго ад таварышоў— такое здарэньне яму і ня сьнілася.

— Трымаў сябе добра, Буб! — крыкнуў яму шкіпер, калі лодка адплылася ад шхуны «Мэры Томас», — і кажы праўду!

— Так, так, сэр! — крыкнуў ён сьмела ў адказ.

У ім зашавяліўся нацыянальны гонар, ён саромеўся паказаць сябе баязьліўцам перад гэтымі невядомымі ворагамі,—гэтымі дзікімі рускімі мядзьведзямі.

— І будзь далікатным! — дадаў немец-рулявы.

Буб замахаў на разьвітаньне рукою і прысеў на баку лодкі, а’дкуль пачаў сачыць за афіцэрам.

Калі Буб добра прыгледзеўся, ён прышоў да думкі, што афіцэр па выгляду не такі ўжо дзікі,— ён вельмі падобны да іншых людзей, і матросы зусім такія ж, як і ўсе матросы з ваенных караблёў, якіх ён бачыў раней. Аднак, калі ён ступіў нагою на сталёвую палубу крэйсэра, яму здалося, што зайшоў за турэмныя вароты.

Спачатку яго ніхто не чапаў. Потым, крыху пачакаўшы, густыя клубкі чорнага дыму пакаціліся з трубаў і карабель рушыўся ў дарогу, — у Сібір, міжвольна падумаў Буб. Ён бачыў, як «Мэры Томас» пацягнулася за імі на нацягнутай вяроўцы, а яе бакавыя агні, чырвоны і зялёны, то ўзьнімаліся, то апускаліся, калі яна імчалася па хвалях мора.

Гледзячы на такі малюнак, вочы Буба затуманіліся і на іх паказаліся кроплі сьлёз. Але якраз у гэты час да яго падышоў афіцэр, каб завесьці ўніз да капітана. І Буб выпрастаўся, моцна сьціснуўшы губы, нібы ўсё гэта было для яго прывычнаю справаю і яго амаль ня кожны дзень высылалі ў Сібір. Каюта, дзе сядзеў капітан, здавалася, пасьля каютаў «Мэры Томас», цэлым палацам, а сам капітан важны, з залатымі нашыўкамі, здаваўся паважнаю асобаю. Ён ані ня быў падобны на просьценькага шкіпера шхуны «Мэры Томас».

Тут Буб скеміў, для чаго яго сюды забралі, і на ўсе пытаньні адказваў чыстую праўду. Праўда шкоды не рабіла; толькі хлусьня магла пашкодзіць яго справе. Ёе ведаў мала; ведаў, што лавілі яны цюленяй далёка на поўдні, у адкрытай вадзе, а потым, калі пачаўся штыль і туман спусьціўся на іх каля забароненай мяжы, яны былі міжвольна занесены морам сюды, за мяжу. Ён горача даводзіў, што праз увесь тыдзень плаваньня ў забароненым моры яны ні разу ня спускалі лодкі і не забілі ніводнага цюленя. Але капітан ня верыў Бубу і абыходзіўся з ім груба, каб напалохаць яго.

Ён то гразіўся Бубу, то спрабаваў гаварыць ласкаю, але яму так і не ўдалося парушыць цьвёрдасьці Буба; нарэшце, ён выгнаў Буба. Па недагляду Буба пакінулі аднаго і дазволілі бадзяцца па палубе. Сяды-тады матросы з цікавасьцю ўзіраліся на яго, але ўсё-ж ён быў гут вольным. На яго не маглі асабліва заглядацца, бо ён быў малы, ноч стаяла цёмная, а варта на палубе рабіла сваю работу. Памалу пацягнуўся ён па незнаёмай палубе ў той бок, адкуль відаць былі бакавыя агні «Мэры Томас», што неадступна плыла сьледам за крэйсэрам.