Читать «Крыс Фэрынгтон, матрос» онлайн - страница 4

Джэк Лондан

Капітан боязна завярнуў маршчыністы твар да насавой часткі судна і дрыжыкі прабеглі па яго целе. Капітан толькі што ледзь вырабіўся адтуль— там поўна да краёў ва’ды і сьмерць вартуе чалавека на кожным кроку дарогі.

— Ідзеце! — грозна закрычаў Крыс. I калі той, напалоханы, рушыўся, Крыс крыкнуў яму ўсьлед — І паглядзеце яшчэ раз, дзе кок!

Праз гадзіну, ледзь жывы ад усяго перажытага, капітан вярнуўся. Ён зрабіў усё, што загадаў яму Крыс. Боцман быў зусім пакалечаны, але ніякая бяда цяпер не пагражала яму, — ён ляжаў на ложку; кок прапаў. Крыс паслаў капітана ўніз, у каюту, перамяніць адзежу.

Пасьля нязвычайна здоўжаных гадзін работы пачынаўся халодны і шэры досьвітак. Крыс агледзеў усё навокал сябе. «Софі Сузэрлэнд» ляцела перад тайфуном, як шалёная. Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень. Крыс мог бачыць толькі дзьве хвалі: тую, што сьпера’ду, і тую, што ззаду. Шхуна здавалася такой маленькай і слабой сярод бязьмежнай прасторы Ціхага акіяну.

Шхуна ўзьлятала на страшэнную гару, спынялася на самым яе версе, задыхаючыся і гайдаючыся, кідалася наперад уніз у глыбачэзнае бязідоньне і ўся закопвалася ў пену. Потым яна крыху сунімалася, але зноў налятала хваля, — зноў такі-ж страшэішы ўзьлёт, зноў спынак і паданьне ўніз.

Раптам Крыс убачыў, як поруч са шхунай імчаўся на хвалях кок. Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў.

Яшчэ доўгіх тры гадзіны разам з гэтым жудасным цяпер целам кока Крыс грымаў «Софі Сузэрлэнд» у кірунку ветру. Ён ужо даўно забыўся аб сваіх пакалечаных пальцах. Перавязкі сарваліся, і халодныя салёныя пырскі паўядаліся ў яшчэ досыць сьвежыя раны; адгэтагапальцы анямелі і больш не балелі. Яму ня было холадна. Працуючы, ён нават спацеў. Але ён саслабеў і пакутваў ад голаду і зморы. I калі на палубе паказаўся капітан з фунтам шоколяду, Крыс гэтаму вельмі зарадаваўся. Крыху перакусіўшы, ён адразу падужэў.

Ён загадаў капітану перарэзаць вяроўкі, на якіх павісла цела кока, а потым пайсьці на пярэднюю частку і пазьнімапь астатнія парусы. Капітан усё гэта зрабіў, і «Софі Сузэрлэнд» імчалася цяпер з голымі мачтамі.

Пад паўдня навальніца сьцішылася, і да шасьці гадзін вечару мора зрабілася спакойным, так што Крыс мог пакінуць руль.

Ясна, ня было ніякай надзеі на тое, што шлюпкі з матросамі, яго таварышамі, вытрымаюць такую навальніцу. Але, калі справа ідзе аб паратунку людзей, надзеі траціць нельга, і Крыс зараз-жа рушыў назад па тэй-жа Дарозе, якою ўцякаў ад навальніцы. Ён з вялікім напружаньнем сілы і волі нацягнуў парусы і падаўся назад. Праз усю ноч навылет ён ішоў раненшаю дарогаю, настаўляючы парусы, як дазваляў вецер.

Пакалечаны боцман пачаў гаварыць з агню, і Крыс прымушаў капітана ўвесь час працаваць: даглядаць боцмана і памагаць яму — Крысу — на шхуне. «Навучыў ён мяне морскай рабоце больш, — казаў той потым, — чым я пасьпеў вывучыцца за ўсю дарогу». Але на досьвітку слабое цела старога капітана ня вытрымала, і ён, змарыўшыся, заснуў моцным сном на карме.