Читать «Крыс Фэрынгтон, матрос» онлайн - страница 5

Джэк Лондан

Крыс мог цяпср прывязаць рулявое кола. Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці. Але на другі дзень і ён здаўся, і драмаў час-часом каля руля, прачынаючыся сяды-тады, каб паглядзець, што робіцца навокал.

На трэці дзень, пасьля паўдня, ён убачыў шхуну, якая была бяз мачтаў і, відаць, стала ахвярай навальніцы. Падплыўшы бліжэй ён убачыў на палубе вялікую каманду, — вельмі вялікую для такой шхуны. А падплыўшы яшчэ бліжэй, — ён пазнаў сярод незнаёмых матросаў сваіх таварышоў. І ён прыплыў якраз у час. Яны ўжо дарэмна змагаліся за жыцьцё каля насосаў. Праз гадзіну ўсе таварышы Крыса разам з камандаю разьбітай шхуны, якая танула, былі на палубе «Софі Сузэрлэнд».

Адплыўшы далёка ад свайго судна, матросы «Софі Сузэрлэнд» знайшлі прытулак на чужой шхуне, — якраз перад навальніцай. Гэта было канадзкае цюленябойнае судно, якое вышла ў першы і, як цяпер было ясна, апошні свой рэйс.

Капітан «Софі Сузэрлэнд» таксама меў чым пахваліцца. І сапраўды, ён расказаў усю гісторыю так добра, што калі ўся каманда сабралася на палубе, Зміль Іогансэн падышоў да Крыса і схапіў яго за руку.

— Крыс! — сказаў ён моцна, і ўсім было чутна — Крыс, як здаюся. Ты — такі-ж матрос, як я. Ты ёсьць малайчына-хлапшук і сапраўдны матрос, і я за цябе ганаруся!

— І фот, Крыс! — Ён адвярнуўся, нібы нешга забыўся, і скончыў:—з гэтага часу ты пастаянна заві мяне «Эміль», бяз «містэр».

Примечания

1

Кок — кухар на караблі.

2

Шторм — вялікая навальніца.

3

Кола, якім паварочваецца руль.

4

Шлях судна ад аднаго пункту да другога.