Читать «Перловый суп» онлайн - страница 113

Евгений Доминикович Будинас

И еще одно качество его деятельности мне хочется отметить. Русская, а потом и советская интеллигенция отличается прежде всего тем, что она ненавидит тех своих коллег, которые думают чуть-чуть иначе, чем принято в определенном кругу. Вспомним «проститутку» Троцкого, «космополитов безродных», «врачей-отравителей»... Многое, очень многое надо было бы вспомнить, чтобы понять, как раздрай в кругу интеллигенции приводил к торжеству сталинизма, фашизма.

Спросят, а причем здесь Женя Будинас?

Причем.

Это Женя был организатором ряда крупных, представительных «круглых столов». Там собирались, спорили, «притирались» люди самых разных убеждений и из разных мест: Брест, Тбилиси, Минск, Прибалтика...

Так уж происходит в жизни, что человек-созидатель вдруг уходит, только-только начав расправлять крылья. Созидателей мало, разрушителей полным-полно. Неожиданный выход Жени из сценария, который он писал, в который он многих из нас вмонтировал, оставил сценарий незавершенным. Будем надеяться, что кто-то из молодых продолжит то, что начал делать Будинас, что жизненно важно для нормализации нашего бытия в этой стране.

Уладзімір Арлоў

Баба Жэня, Жэня Будзінас і самагонка

Мая бабуля Жэня была добрай вядзьмаркай: лекавала ўсю вёску зёлкамі і замовамі; раіла, у які дзень садзіць бульбу; ведала, калі хто памрэ, і дакладна прадказала дзень уласнага сыходу. Яна вучыла мяне ня спаць, калі сонца сядае, — бо засьнеш зь ім разам, а ўраньні ўжо не прачнешся. Яна наказвала не любіцца зь дзеўкамі ў жыце і ў красках, — бо колькі каласоў зломіш, столькі людзей ад голаду сканае, а колькі красак зьвяне, столькі дзетак на сьвет не народзіцца.

Але разам са сваім чарадзействам баба Жэня займалася і справамі цалкам зямнымі й звычайнымі. Да прыкладу, гнала самагонку. Праўда, тая была ўсё ж, відаць, не зусім звычайная, бо па яе прыязджаў нават сам бацюшка з задняпроўскай Копыскай царквы, той самай, дзе бабуля аднойчы таемна ад бацькоў пахрысьціла мяне і дзе чамусьці некалі не пахрысьцілі малога Сашу Лукашэнку.

Пакаштаваць чысьцюткай, быццам сьлязінка немаўляці, бабы Жэні самагонкі, што чароўна ўспыхвала, толькі да яе падносілі запалку, мне хацелася, здаецца, ад таго моманту, як я сябе памятаю. Духмяны прадукт бабулінага завіханьня вакол самагоннага апарата ўяўляўся нечым неверагодна смачным і чамусьці падобным да майго ўлюбенага сунічнага варэньня. Я ня мог зразумець, як ад такога смакоцьця памёр бабін сусед дзядзька Мікола, але, на ўсялякі выпадак, вырашыў адкласьці дэгустацыю да таго часу, як зраблюся дарослым.

Дарослым я адчуў сябе, скончыўшы першы клас. Назаўтра пасьля зьяўленьня ў бабулінай хаце я, ледзьве дачакаўшыся, пакуль мама паехала назад у горад, залез за грубкаю ў скрыню, дзе баба Жэня хавала запаветнае пітво, і нацадзіў сабе паўнюткую малянкоўскую, як тады казалі, шклянку...