Читать «Шчасьлівы муж» онлайн - страница 5
Францішак Аляхновіч
Мацальскі. Ня тое, каб служба, а гэтакая. Проста кажучы, калі глядзець на справу з погляду, дык і ня служба, а гэтакая гульня, можна сказаць пур пассэ лятан…
Магдалена. Вы, пан граф, мусіць займаецеся палітыкай?
Мацальскі. Але, і палітыкай… Бо, ведаеце, такая нуда, такая страшэнная нуда, што трэба хоць чымсь займацца, каб было весялей.
Мяшочыха. А музыку вы любіце, пане граф?
Магдалена
Мацальскі. О, вельмі!.. Асабліва вальсы!.. Як зайграе музыка: тра–ля–ля, тра–ля–ля, тра–ля–ля, ды проста кажучы, ногі самі скачуць…
Мяшочыха
Мацальскі. А вось заграніцай дык я чуў не такую музыку, як у нас бывае, а такі вялізны аркестр, мусіць дзесяць або сто тысяч чэлавек… Дык гэтакі аркестр так голасна грае, што ў другім горадзе, суседнім, так мусіць вярстоў за сто, людзі пад гэту музыку скачуць…
Мяшочак
Мацальскі. Што? Каго? А! проста кажучы, зоркі глядзець… Ха–ха–ха! Вясёлая кумпанія! Люблю вясёлых людзей!.. Тру–ля–ля!.. Тру–ля–ля…
Зьява 9
Тыя–ж і Гаўдэнт.
Гаўдэнт
Магдалена
Зьява 10
Тыя–ж без Магдалены і Гаўдэнта.
Мацальскі. А! гаспадарскія клопаты!.. Госьці нарабілі гаспадыні клопату!.. Калі ласка… калі ласка…
Пышка. А… пагода сягоньня харошая…
Мацальскі
Мяшочыха
Зьява 11
Тыя–ж, Магдалена, Гаўдэнт.
Магдалена
Мацальскі
Гаўдэнт
Мацальскі. Мэдам і мэсье! Калі можна спытацца, ці скокі будуць?
Магдалена. Няўжож! Толькі ў нас музыка няважная, можа вы, граф, не прывыклі танцаваць пад гэтакую…
Мацальскі. Нічога… я прывык пад уселякую… Асабліва ў такой вясёлай кумпаніі… Вы пазволіце першага вальса з вамі… Тру–ля–ля!..