Читать «Рускія народныя казкі» онлайн - страница 25

Леў Мікалаевіч Талстой

— Цяпер бывай, мне далей ісці нельга.

Іван-царэвіч злез з каня і тры разы пакланіўся да зямлі, з павагай падзякаваў шэраму воўку.

А той кажа:

— Не навек развітвайся са мною, я яшчэ табе ў прыгодзе стану.

Іван-царэвіч думае: «У якой яшчэ прыгодзе? Усе жаданні мае збыліся». Сеў на залатагрывага каня, і зноў паехалі яны з Аленай Прыгожаю, з Жар-птушкаю. Даехаў ён да сваіх мясцін, захацелася яму папалуднаваць, Было ў яго з сабою кр'ыху хлебца. Ну, яны паелі, крынічнай вады папілі і леглі адпачыць.

Толькі Іван-царэвіч заснуў, пад'язджаюць да яго браты. Ездзілі яны па чужых землях, шукалі Жар-птушку, вярнуліся з пустымі рукамі. Пад'ехалі, аж бачаць — у Івана-царэвіча ўсё здабыта.

Вось яны і згаварыліся:

— Давай заб'ём брата, уся здабыча будзе наша.

Дамовіліся так і забілі Івана-царэвіча. Селі на залатагрывага каня, узялі Жар-птушку, пасадзілі на каня Алену Прыгожую і застрашылі яе:

— Дома не кажы нічога!

Ляжыць Іван-царэвіч мёртвы, над ім ужо крумкачы лятаюць. Hi адсюль ні адтуль прыбег шэры воўк і схапіў крумкача з крумкачанём.

— Ляцітка ты, крумкач, па жывую і мёртвую ваду. Прынясеш мне жывой і мёртвай вады, тады адпушчу тваё крумкачаня.

Крумкач, нічога не зробіш, паляцеў, а воўк трымае яго крумкачаня. Доўга ці не доўга лятаў крумкач, прынёс ён жывой і мёртвай вады. Шэры воўк папырскаў мёртвай вадой раны Івану-царэвічу, раны загаіліся; папырскаў яго жывой вадой — Іван-царэвіч ажыў.

— Ох, моцна ж я спаў!..

— Моцна ты спаў, — кажа шэры воўк.— Каб не я, зусім бы не прачнуўся. Родныя браты цябе забілі і ўсю здабычу тваю звезлі. Садзіся на мяне хутчэй.

Памчаліся яны ў пагоню і дагналі абодвух братоў. Тут іх шэры воўк разарваў на шматкі, а шматкі па полі параскідаў.

Іван-царэвіч пакланіўся шэраму воўку і развітаўся з ім навекі.

Вярнуўся Іван-царэвіч дадому на кані залатагрывым, прывёз бацьку свайму Жар-птушку, а сабе — нявесту, Алену Прыгожую.

Цар Берандзей зарадаваўся, пачаў распытваць. Іван-царэвіч расказаў, як памог яму шэры воўк дастаць здабычу, ды як браты забілі яго соннага, ды як шэры воўк іх разарваў.

Пабедаваў цар Берандзей і хутка суцешыўся. А Іван-царэвіч ажаніўся з Аленай Прыгожай, і пачалі яны жыць-пажываць ды гора не знаць.