Гаявата меў нязменныхДвух сяброў, сяброў надзейных,Давяраў душу і сэрцаІм у радасці і ў горы,I адзін з іх быў музыкаМілагучны — Чайбайабас,А другі — асілак Квазінд.Дружбы іхняе сцяжынкаБыльнягом не зарастала;Плёткі, злосныя паклёпыНамагаліся дарэмнаПасварыць сяброў адданых:Абмяркоўвалі звычайнаМіж сабой яны ўсё чыстаI жылі адзінствам думак,I імкнуліся іх сэрцы,Каб рабіць дабро народам.Лепшым сябрам ГаяватыБыў музыка Чайбайабас.У народзе ён лічыўсяПесняром непараўнаным.Быў адважны ён, як воін,Як дзяўчына, быў пяшчотны,Як вярбы галінка, гнуткі,Як алень магутны, зграбны.Заспявае песню — людзіПасыходзяцца з вігвамаў:То пяшчотным, то журботнымПачуццём глыбокім сэрцыХваляваў ім Чайбайабас.Так іграў ён на жалейцыСамаробнай, трысняговай,Што змаўкаў ручай гуллівы,Сібавіша, сярод лесу,Птушкі песні забывалі,А вавёрка, Аджыдома,—Балбатню сваю на дубе,Трус, Вабаса, асцярожны,Прысядаў ад захаплення.Цуд! Сціхаў ручай гуллівыI прасіў: «О Чайбайабас!Навучы мяне, каб хваліРазліваліся, як гукі!»Цуд! Зайздросціў і Авейса,Сіваграк: «О Чайбайабас!Навучы мяне шаленствуГукаў палкіх, неспакойных!»Цуд! Малінаўка казала,Апечы: «О Чайбайабас!Навучы мяне пяшчотным,Бесклапотным гукам песень!»Пасылала ВаванэйсаПросьбу-плач: «О Чайбайабас!Навучы мяне журботнымГукам песень, поўных смутку!»Наваколле слодыч гукаўУ музыкі пераймала,Сэрцы ўсіх кранаў чулліваЁн напевам пачуццёвым,Бо спяваў аб волі, згодзе,Аб любві і прыгажосці,I аб смерці, і аб вечнымПасмяротным існаванні,Услаўляў Зямлю ПанімаI Паселішчы Шчаслівых.Любы сэрцу ГаяватыБыў лагодны Чайбайабас,Той музыка, што лічыўсяПесняром непараўнаным;Любы быў ён за пяшчотуI за песень чараўнічасць.Любы сэрцу ГаяватыБыў і Квазінд — той асілак,Самы дужы са смяротныхI магутны між магутных;Ён любіў яго за сілу,За характар незласлівы.Квазінд быў ад нараджэнняЛетуценны, бесклапотны.Не любіў дзіцячых гульняў,Ленаваўся вудзіць рыбу,Паляваць на птушку й звера;Але ён пасціў старанна,Часта молячыся Духу,Што аховай быў ягонай.«Квазінд, — скардзілася маці,Ты ні ў чым мне не пасобіш!Ты спякотным летам, сонны,Па палях, лясах блукаеш,Крукам гнешся ты зімоюНад агнём сярод вігвама!Я адна зімою лютайВыхаджу на лоўлю рыбы,Лёд на рэчцы прабіваю;Мерзне невад мой набраклыНад парогам, не лянуйся ж —Выкруці яго стараннаI павесь сушыць на сонцы!»Неахвотна дужы КвазіндПакідаў астылы прысак,Моўчкі ён з вігвама выйшаў,Скінуў сеці, што віселіНад парогам, і выкручвацьІх пачаў асілак Квазінд,I, скруціўшы іх, патрушчыў,Нібы крохкі пук саломы.Вось якую меў ён сілу!«Квазінд! — гэтак бацька сынуГаварыў,— ледзь дакранешсяДа стралы альбо да лукаТы рукой — адразу зломіш.Дык хоць так хадзем са мною:Прынясеш здабычу з лесу».Вёў ручай іх па цяснінеЗверху ўніз, дзе пакідаліСлед свой лані і бізоныНа пяску і ліпкім глеі;Нечакана паляўнічыхНапаткала перашкода:Тут і там, як вокам кінуць,Загрувасцілі дарогуІм паваленыя дрэвы.«Нам дамоў,— стары прамовіў,—След вяртацца: тут не пройдзеш!Тут вавёрка не пралезе,Мыш лясная лаз не знойдзе».I дастаў з кішэні люльку,Задыміўшы, сеў ка камень.Не паспеў ён накурыцца,Глянь-паглянь, а ўжо адкрытыНепралазны шлях, з якогаПараскідваў дрэвы Квазінд:Сосны ўправа — быццам стрэлы,Кедры ўлева, быццам пікі.Пагуляць яго аднойчыЗапрасілі аднагодкі:«Квазінд! Што ты выглядаеш,Што стаіш, скалу падпёршы?Што не дужаешся з намі,З прашчы камень не запусціш?»Не сказаў нічога Квазінд,Не сказаў ні слова Квазінд,Да скалы ён павярнуўся,Абхапіў яе рукамі,Расхістаў і вырваў з глебы,Закруціў над галавоюI ў раку яе закінуў,У імклівую Павэцін.Там скала і засталася.Вірам пеністым аднойчыПа Павэцін шпаркаплыннайКвазінд плыў з таварышаміТ бабра, Аміка, ўбачыў,Караля Баброў Аміка:Ён змагаўся з плынню грознайТо ўсплываў, то ў хвалях гінуў.Не раздумваючы доўга,Квазінд кінуўся ў бяздонне,У вірах яго схаваўся,Ён пагнаўся за АмікамІІа шалёнай вадаверці,Пад вадою ён так доўгаБыў, што ўсе, хто гэта бачыў,Закрычалі: «Згінуў Квазінд!Болын нам Квазінда не ўбачыць!»Квазінд выплыў з перамогай:На плячы вісеў ягонымСам Кароль Баброў забіты,I вада з яго сцякала.Вось такіх сяброў надзейныхГаявата меў, і першымБыў музыка, Чайбайабас,А другім — асілак Квазінд.Доўга ў згодзе жыў ён з імі,Вёў сардэчныя размовы,Доўга з імі дбаў ён разамАб дабры для ўсіх народаў.