Читать «Нябожчыкава люстэрка» онлайн - страница 5
Агата Кристи
І з прывычным выразам, які гаварыў, што яна нібыта даўно спазнілася выканаць пэўны абавязак, гаспадыня паглядзела вакол і ціха сказала:
— Я думаю, вы ведаеце кожнага.
Але гэта было зусім не так, і фраза была звычайнай банальнай формулай, якою лэдзі Шэвені-Гарэ пазбывалася клопатаў знаёміць гасцей і напружання, з якім ёй даводзілася б прыгадваць іх імёны.
З вялікім намаганнем яна авалодала сабой у гэтай цяжкаі сітуацыі і дадала:
— Мая дачка — Рут.
Дзяўчына, якая етаяла перад ім, была таксама высокая і цёмная, але зусім іншага тыпу. Замест дробных, невыразных рысаў лэдзі Шэвені-Гарэ ў яе быў вытачаны, трохі арліны нос і выразная, вострая лінія падбародка. Чорныя валасы спадалі назад і ўтваралі хвалю маленькіх тугіх кудзеркаў. Яе чысцюткі твар ажно ззяў, трохі за кошт касметыкі. Яна была, так падумаў Эркюль Пуаро, адна з найпрыгажэйшых дзяўчат, якіх ён бачыў.
Ён зразумеў і тое, што яна не толькі прыгожая, але і разумная і што ёй не бракуе таксама характару і гонару. Словы яна вымаўляла трохі расцягнута, і яму здалося гэта наўмысным.
— Як прыемна, — сказала яна, — мець госцем містэра Эркюля Пуаро! Дзядуля зрабіў нам невялікі сюрпрыз, я мяркую.
— Дык вы не ведалі, што я маюся прыехаць? — хутка спытаўся ён.
— Я нічога не ведала пра гэта. І змагу ўзяць свой альбом для аўтографаў толькі пасля абеду.
З залы пачуліся гукі гонга, дварэцкі адчыніў дзверы і абвясціў:
— Абед пададзены.
І амаль перад тым, як было вымаўлена слова «пададзены», здарылася нешта вельмі дзіўнае. Архірэйская фігура слугі стала, на адзін толькі момант, надзвычай здзіўленай чалавечай істотай…
Метамарфоза была такая імгненная, і маска добра натрэніраванага слугі зноў з'явілася на твары так хутка, што чалавек, які не ўмее назіраць, не заўважыў бы ніякай змены. Але Пуаро якраз назіраў. Ён здзівіўся.
Дварэцкі ў дзвярах вагаўся. Хоць на твары яго не было ніякага выразу, у постаці адчувалася напружанне.
Лэдзі Шэвені-Гарэ сказала няўпэўнена:
— О, божа, гэта проста незвычайна. Сапраўды, я… Проста не ведаеш, што рабіць.
Рут звярнулася да Пуаро:
— Гэтае дзіўнае замяшанне, містэр Пуаро, выклікана тым, што мой бацька ўпершыню, прынамсі, за апошнія дваццаць гадоў, позніцца на абед.
— Гэта вельмі нязвычна!.. — усклікнула лэдзі Шэвені-Гарэ. — Гервазы ніколі…
Да яе падышоў пажылы стройны чалавек з вайсковай выпраўкай. Ён шчыра засмяяўся.
— Добры стары Гервазы! Нарэшце спазніўся! Даю слова, мы яму папомнім гэта. Відаць, яму не даваўся ў рукі гузік, калі ён прышпільваў каўнер да кашулі, як вы думаеце? Альбо, можа, у Гервазы імунітэт супраць нашых маленькіх слабасцей?
Лэдзі Шэвені-Гарэ сказала ціхім азадачаным голасам:
— Але Гервазы ніколі не спазняецца.
Яно амаль было камічнае, замяшанне, выкліканае гэтай простай сопtrеtепрs. І, аднак, Эркюлю Пуаро не было смешна… За гэтым замяшаннем ён адчуў напружанасць — магчыма, нават страх. І яшчэ — здалося дзіўным, што Гервазы Шэвені-Гарэ не з'явіўся сустрэць госця, якога выклікаў з такой таямнічасцю.