Читать «Творы» онлайн - страница 31

Франтишек Богушевич

Примечания

1

Тыкеле — толькі.

2

Ад Пятра да Якуба — з 29 чэрвеня да 25 ліпеня (н. ст.).

3

Прэце (польск. przecie) — аднак, але; тут у значэнні дарма, дарэмна.

4

Гвезды — зоркі.

5

Шталтам убогі — на выгляд убогі.

6

Цырулік — лекар.

7

Ратнік — ураднік.

8

Рыконі — мястэчка Рукойны (Рукайняй), непадалёку ад Вільні; у Рукойненскім касцёле хрысцілі паэта.

9

Без прыгат — без парэнчаў.

10

Ламы — завалы з галля і сухастою ў лесе.

11

Пакрова — Пакровы, рэлігійнае свята 1 кастрычніка.

12

Каза — астрог.

13

Траф — выпадак, здарэнне.

14

Брадзяжка — валацуга; бяспашпартная.

15

Аліндар — арандатар.

16

Усе ў залатых каўнярох — у аўтографе: усе ў адных каўнярох.

17

Акцызнік — службовец акцызнай установы, якая збірала падатак за выраб і продаж гарэлкі.

18

Кубан — хабар.

19

Шляма (польск. szlam) — шлам; ціна, асадак (у паравых катлах пры адстойванні ці фільтрацыі).

20

Наўда — карысць.

21

Пасэсар — арандатар.

22

Асэсар — станавы прыстаў.

23

Ройсты (польск. rojsty) — багна; імшары, лясныя лагі.