Читать «Творы» онлайн - страница 32

Франтишек Богушевич

24

Кіяны (Кяна) — вёска каля Рукойнаў.

25

Ваўкелы — забалочаная сенажаць з хмызамі ля Багушэвічавай сядзібы ў Кушлянах.

26

Уторы — краі-выступы ў бочцы, пазы для замацавання дна.

27

Лучок — вушка ці дужка на бочцы.

28

Анёл паньскі — малітва каталікоў за памерлых; паводле падання, разганяе страхі, прывіды.

29

Браска — досвітак.

30

Ліна — канат, тоўстая вяроўка з канопляў або лёну.

31

У наборы — у рэкрутах.

32

Замаслаў — мястэчка Жэмаслаў (Жамаслаўе) у колішнім Ашмянскім павеце (цяпер Іўеўскі раён). Вясной і ўлетку 1861 г. тут адбыліся сялянскія хваляванні, якія скончыліся сутычкай з войскам; непакорлівых цягнулі на пакаранне ў Замаслаў, дзе стаялі казакі. У Замаслаўі жыў Багушэвічаў знаёмы Казімір Умястоўскі.

33

Сает — тонкае фабрычнае сукно лепшага гатунку.

34

Штахвэтам — эстафетай.

35

Кліпатэнт (польск. plenipotent) — давераная асоба.

36

Заскрысліў — запісаў.

37

Шык — скарб, багацце.

38

Латоўка — гліняная патэльня.

39

Скарач — ручнік з кутасамі, на які высыпалі вараную бульбу, ад гэтага ён карэў, рабіўся закарэлы.

40

Без жаднага — без ніякага.

41

Смакі, або смокі — цмокі, драконы.

42

Буч — прылада для лоўлі рыбы.

43

Памаркі — мары, надзеі, спадзяванні.

44

Скутку ніц (польск.) — без ніякага выніку.

45

Внэт (польск.) — хутка, мігам.

46

Ляк — сполах.

47

Ціжэмкі — абутак з тканіны; палатняныя, парусінавыя або шаўковыя тапці.

48

Не струла (польск. struć) — не атруціла.

49

Прыварак — мука лепшага гатунку, грачаная, гарохавая, бабовая, а найчасцей ячная для прыгатавання розных страў.

50

Пад заставу — пад заклад.

51

Аборкі — вёска пад Маладзечнам каля Палачанаў са слынным старажытным драўляным касцёлам, рэшткі якога захаваліся дагэтуль (пабудаваны ў 1443 г., перабудаваны ў 1773 г.).

52

Беразіна — рэчка ў Аборках.

53

З каліндарка — з календара.

54

Злыдні — дробныя гаспадарчыя рэчы, транты.

55

Чварагранну — чатырохкутную.

56

Ражанец — ружанец, пацеры.

57

Bóg ucieczką (польск.) — Бог маё сховішча, мой ратунак; пачатковыя словы каталіцкай малітвы.

58

Цёнгле — заўсёды.

59

Сказка — рэвізская сказка; спіс асоб падатковага стану, які складаўся пры рэвізіі-перапісе.

60

Срогі — строгі, суровы.

61

Звеставанне — веснавое свята 25 сакавіка (н. ст.).

62

Бо ў законе ўсе роўны — і пан, і мужык — судовая рэформа 1864 года абвясціла роўнасць усіх саслоўяў.

63

Святы Юр'я (Георгій) — вялікапакутнік, празваны таксама грэкамі «вялікім святым»; за гарачую прыхільнасць ідэям хрысціянства быў абезгалоўлены; дзень смерці 23 красавіка — рэлігійнае свята.

64

Дзень задушны — дзень памяці памерлых, 1 лістапада.

65

Чысцец — паводле каталіцызму, месца часовай кары за дробныя грахі па смерці чалавека, куды ён трапляе пасля апошняга «Божага суда» і дзе адбывае пакуты; адпакутаваўшы (з дапамогаю родных і блізкіх, якія ў гэты час моляцца за душу нябожчыка), ён трапляе на неба.