Читать «Творы» онлайн - страница 14

Франтишек Богушевич

Немец

Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад. А паноў як маку ды серад гароду, Апроч таго, пропасць рознага народу! Наш брат як увойдзе, — сам сябе баіцца: Ці ісці без шапкі, ці гдзе пакланіцца? Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца: Пакланіцца немцу ці якому жыду! Няхай яго сточа — набярэшся стыду; Няхай лепей з дому я той дзень не выйду. А пазнаць жа трудна як жыда, як немца, Як пана якога ці там чужаземца. А што жыд да немец — дзеці аднэй маткі: І мова падобна, і адны ухваткі. І абодва ласы на чужую працу, І, мусіць, абодва ядуць з кроўю мацу! Абодва абдураць, абдзяруць як ліпку, Адбяруць і сошку за бітую скрыпку. Пан наш нябожчык (няхай яму свеця), Як умёр, ці чварта вёсна то, ці трэця. Як яго скруцілі, чыста абадралі, Глядзіць — будзе кепска, што тут рабіць далей? Ўсё пусціў арэндай; найперш пусціў жыда, У млыне сеў немец — якаясьць абрыда, — Граўшы па дарогах, прыйшоў з-за граніцы, Прынёс толькі торбу і ў ёй дзве скрыпіцы. Двор купіў хтось рускі так як за дурніцу, Пан зышоў далёка кудысь за граніцу! Жыд зараз убіўся у рускага ў ласку: Штодзень ходзе ў лесе ад самага браску… От ходзіць ён гэта да ўсё дубы ліча, Як трэба, і грошы рускаму пазыча. А як аблічыўся ды дубы абмераў, — У восені выгнаў з тысячу сякераў, — Счысціў пушчу чыста, за пасекі ўзяўся, Як кабан, раз'еўся ды, як пан, зазнаўся, Гавора па-руску і з рускім гуляе, Разам ляжа, ўстане і ўсім упраўляе! Рускі сабе ездзе, не ў дому ніколі, Немец усё меле ды ходзе па полі. Наеўшыся мяса, півам запівае, У свята ж на скрыпцы, аж пішчыць, іграе. Здаецца б, нічога? калі хто не ведае, Але пачакаўшы, дык выйшла камедыя. Жыд купіў у месце сабе камяніцу, Глядзім — і наш рускі кінуўсь за граніцу: Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці; З'явіўся пан новы (гэта ужо трэці)… А які б то пан той?.. Ну, ці хто павера?.. Гэты ж самы немец! каб яго халера! От цяпер згадай ты — хто кім калі стане? Аб пану ні весці, ні слыху, нізвання, Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ большы, А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы! Так і на гародзе: лебяда, крапіва, — Толькі вырві рэпу, — дык зарастуць жыва, Так як чорт насее! Ото ж так і людзе: Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!

Думка

Чагось мне маркотна, на плач забірае: Мусіць, душа чуе якоесьці гора Ці штосьці зрабілась… што? Хто яго знае: Ці град жыта выб'е, ці згіне абора, Ці ураднік загнявіцца, пагоне падводу, Ці знайдуць у лесе крадзену калоду? Ці сын умрэ, што маскалём служыць, Ці той, у Мэрыку падаўся, ды тужыць?.. От так цяжка, здаецца, каб грэху не баяўся б, Ці ў пятлю палез бы, ці ў ваду схаваўся б! Летась мне было так — і валы прапалі, Свінні бульбу з'елі, гарод пакапалі, Нябожчыца матка чыста захварэла, І дзядзькава хата з каміном згарэла; Сукна не звалілі — хадзіў без сярмягі, А тут і без хлеба… прападаў ад смагі! Хоць бы прандзэй стала, што ўжо стацца мусе, Каб так не цягнула за сэрца, як ліна; Бедаваць не перша, я і не баюся: Няхай усё згіне, дык душа ж не гліна? Тагды б ужо ведаў, як і ратавацца, Ці там ад няшчасця, ці з людской напасці, Ці сядзець у хаце, ці куды падацца, Ці, злажыўшы рукі, навекі прапасці!.. Ды што ж мне такога, чаго мне журыцца? У мяне не будзе, — знайдуць людзі хлеба; На бяду мне плюнуць, Богу памаліцца, Да слушнага часу дажыву як трэба! Вун стаіць бярозка тут ля самай хаткі, Косы папусціла… плача, кажуць людзе, А мне так здаецца, што ёй анігадкі: Што было — не помне, не ўзнае, што будзе. А можа ж, і помне, як то я калісьці, Быўшы малым хлопцам, лазіў, калыхаўся. Яна была гібка, болей было лісці… І я дзісь не мог бы, як тагды спінаўся. Чаго ж мне маркотна? Ты ж скажы, бярозка, Маўчыш, як нямая, і сама смутная!.. Мусіць-такі праўда — гэта яе слёзка, Што кажуць другія — капля расяная. Мне жаль і бярозкі, чаго ж яна плача, Калі ужо долі не пераінача? Не тужы, бярозка, свет з намі не згіне, Вецер як павее, шышачкі раскіне; Хоць бы ты засохла — вырасце вас болей… Перастанем плакаць мы над сваёй доляй! Якось яно будзе, дажывём да дошкі, Хоць лепей, хоць горай, абы не так трошкі! Шышачкі раскіне, як параскідала Маіх шэсць сыночкаў — здаецца, ці мала? Усе разышліся! — Адзін у наборы, Адзін пайшоў прочкі, за чорныя моры, Адзін за Дунаем саўсім асядліўся, Адзін у Сібіры — з старшынёй пабіўся; Пяты на пісарстве гдзесь у Патарбурку, Кінулі у хаце вот крывога Юрку!.. Ну ды рана-позна, тыкі мне здаецца, Кожны занудзіцца, да дому прыб'ецца… Паглядзець, як людзі ў бядзе сабе радзяць, Абсядуцца ў дому і лад заправадзяць.