Читать «Чалавек, які ўмеў рабіць цуды» онлайн - страница 8
Герберт Уэллс
– І слушна зрабілі, – сказаў м-р Мэйдыг, – вельмі слушна зрабілі, цалкам слушна зрабілі. – Ён спыніўся і паглядзеў на м-ра Фатэрынгея. – Гэта фактычна бязмежны дар. Давайце праверым вашы сілы, для прыкладу. Ці сапраўды яны
Вось жа, якім бы неверагодным гэта ўсё ні здавалася, у кабінеце маленькага дому за кангрэгацыяналісцкай царквой увечары ў нядзелю 10 лістапада 1896 году м-р Фатэрынгей, падбухтораны і натхнёны містэрам Мэйдыгам, пачаў практыкавацца ў цудах. Я наўмысна засяроджваю ўвагу чытача на даце. Ён запярэчыць, а магчыма, ужо запярэчыў, што пэўныя моманты гэтай гісторыі непраўдападобныя, што калі нешта з ужо апісанага сапраўды здаралася, усё было б у тагачасных газетах. Тое, што адбудзецца зараз жа пасля гэтага, падасца яму асабліва непрымальным, бо, сярод іншага, яно прыводзіць да высновы, што ён або яна, згаданы чытач або чытачка, мусяць быць забітымі жорсткім і нечуваным чынам больш за год таму. Дык цуд не цуд, калі ён верагодны, і чытач сапраўды
– Як вы думаеце, містэр Мэйдыг, – спытаў ён, – ці не будзе залішняй вольнасцю, калі
– Мой дарагі містэр Фатэрынгей! Вядома ж! Не – я так не думаю.
М-р Фатэрынгей махнуў рукой.
– Што будзем? – шчодра і добразычліва прапанаваў ён, і калі м-р Мэйдыг замовіў, то цалкам перайначыў выбар. – Што да мяне, – сказаў ён, паглядаючы на страву містэра Мэйдыга, – я аддаю перавагу куфлю портэру з цудоўнай валійскай грэнкай, гэта я і буду. Я не дужа люблю бургундскае, – і адразу па ягонай камандзе з’явіліся портэр з грэнкай. Яны доўга вячэралі, размаўляючы на роўных, што не мог не заўважыць м-р Фатэрынгей, чырванеючы ад здзіўлення і задавальнення, пра ўсе цуды, якія яны яшчэ зробяць. – І дарэчы, містэр Мэйдыг, – сказаў м-р Фатэрынгей, – я бадай што мог бы вам дапамагчы – па гаспадарцы.
– Не зусім вас разумею, – сказаў м-р Мэйдыг, асушаючы шклянку цудоўнага старога бургундскага.
М-р Фатэрынгей стварыў сабе проста з паветра яшчэ адну валійскую грэнку і адкусіў ад яе.