Читать «Вусцішны пакой» онлайн - страница 5

Артур Конан Дойль

– Ну што, гуляем, Джэк? – спытаў Мэйсан.

Вайсковец кіўнуў.

– Не трэба, Богам прашу, не трэба! – плакала жанчына.

Мэйсан адкаркаваў бутэлечку і, павярнуўшыся да стала, дастаў калоду карт. Карты і бутэлечка стаялі побач.

– Мы не можам ускласці на яе ўсю адказнасць, – сказаў ён. – Давай, Джэк, ты ж найлепшы з нас.

Салдат падышоў да стала. Дакрануўся да пагібельных карт. Жанчына, абапіраючыся на руку, павярнула галаву і ўтаропілася ў яго зачараванымі вачыма.

Тады і толькі тады грымнуў гром.

Незнаёмец устаў – бледны, як смерць.

І тут усе трое заўважылі яго прысутнасць. Яны павярнуліся да яго з пытаннем у вачах. Ён халодна і сумна зірнуў на іх, нібыта гаспадар становішча.

– Ну як? – спыталі яны.

– Кашмар! – адказаў ён. – Кашмар! Заўтра давядзецца пераздымаць усю сцэну.