Читать «Чарадзейныя яблыкі» онлайн - страница 96

Юрий Аркадьевич Татаринов

— Лепш за ўсё, калі б вы апранулі белую сукенку, — адказаў мастак. — Белы колер — ваш. — Ён патлумачыў: — Ёсць такія кветкі — німфеі. Дык вось вы — німфея.

Дзіўна, — адазвалася панна Марыя, — мне як быццам ужо гаварылі пра гэта. Будзьце ласкавы, раскажыце пра гэтыя кветкі. Вы іх бачылі?

— Ну, канечне, бачыў,— адказаў Гнезскі. І, прадаўжаючы працаваць, пачаў тлумачыць: — Яны растуць у сажалках, старыцах. Выбіраюць чыстую ваду. І цеплыню. Яны ранімыя і гінуць амаль адразу, як толькі іх сарвуць. Пачынаюць цвісці позна, затое рана вянуць. Іх цудоўны век кароткі.

— Гэта вы пра мяне? — міжволі вырвалася ў панны Марыі.

Не-не, ну што вы! Пра кветкі! — адказаў Гнезскі.— Што тычыцца вас, то вы будзеце цудоўнаю заўсёды. Німфеі, хоць і халодныя на колер, затое прыносяць шмат радасці і цяпла.

— Здаецца, я бачыла такія кветкі,— раптам успомніла панначка. — Ну канечне! Здалёк яны нагадваюць знак англійскай кароны.

— Цікавае параўнанне, — адказаў мастак. І тут жа дадаў: — Сапраўды так. Толькі пялёсткаў у іх не тры, а намнога больш.

— Яны высокія, стройныя…

— Такія, як панна Марыя, — Гнезскі гаварыў сур'ёзна, ён сапраўды асацыіраваў панну Марыю з кветкаю: — Гэтыя кветкі валодаюць адной цікаваю ўласцівасцю: увечары, калі заходзіць сонца, яны згортваюцца і… хаваюцца ў ваду, а раніцаю, калі добрае надвор'е, зноў усплываюць. — Гнезскі памаўчаў з хвіліну, потым з асаблівым пачуццём сказаў: — Як бы я хацеў, панна Марыя, каб для вас кожны дзень быў пагодлівым!

Шчырасць, якая прагучала ў яго голасе, збянтэжыла панначку. Гнезскі заўважыў гэта, адклаў пэндзаль.

— Прашу прабачэння, — сказаў ён. — Вы ведаеце мае адносіны да вас. Вы такая цудоўная! Гледзячы на вас, прызнанні злятаюць з вуснаў самі сабой.

— Нічога, я не віню вас.

Жадаючы адцягнуць увагу на іншае, яна павярнулася да акна. Гаворка з разумным і далікатным чалавекам чамусьці заўсёды «вяртала» яе ў Кляціху. Яна ўспомніла Яна. Той быў таксама пачцівы, аднак не дазваляў сабе хваліць яе і захапляцца яе прыгажосцю. Яна адчувала пахвалу ў яго позірках, рухах, голасе.

— Спадзяюся, да вяртання князя Станіслава партрэт будзе гатовы, — заўважыў Гнезскі.— Буду старацца.

Але панна Марыя ўжо не слухала яго. Яна ўбачыла праз акно групу маладых людзей. Усе яны былі ў аднолькавых, доўгіх да пят, цёмных світках і ў саламяных капелюшах. У гэтым убранні яны нагадвалі сельскіх святароў. Сярод іх панавала ажыўленне: хлопцы перагаворваліся, азіраліся. Відавочна, яны ўпершыню папалі ў замкавы двор. Якое ж было яе здзіўленне, калі яна пазнала Яна!.. Той, прыціскаючы да грудзей футарал са скрыпкаю, нясмела паглядваў на вокны палаца.

Некалькі імгненняў панна Марыя баялася нават дыхаць. Гнезскі, не заўважаючы яе стану, прадаўжаў гаварыць — яна ж у думках перанеслася туды, на замкавую плошчу…

— Што здарылася? — адчуўшы яе ўсхваляванасць, — спытаў мастак.

Панна Марыя азірнулася, — яна не пачула пытання. З хвіліну пра нешта разважала. Затым стрымгалоў кінулася да дзвярэй…

Ніколі раней не бегала яна так хутка. Здавалася, яе ногі апярэджвалі сам час. Там, дзе трапляліся ступенькі, яна прыгала, рызыкуючы расцягнуцца на гладкім паркеце… Гнезскі выскачыў за ёю ў калідор, крыкнуў: