Мабыць, вечар яшчэ ніколіне глядзеў так пяшчотна ў вочы,як сягоння. Ён па-бацькоўску лоб абмацвае — і ў даглядземы расцём, мы ўжо з днём нароўні.Кожны з нас пасталеў і бачыць,як наш дзень распагодзіўся к поўдню.Аглянёмся і ўспомнім, якім ёнбыў, наш ранак — маленства наша.Белы свет быў замглён, заслоненнепасільнай штодзённай працай.Мы былі ў ім і дном, і верхам.О, як мутна было на днішчы!О, як хмарна было ў вяршыні!Але ж вечар цябе шукае,прыўзнімі галаву — адчуешна ілбе цеплыню далоні.Удыхай цішыню яго дрэва,задавольвайся ззяннем зорак,мілагучнасцю хору кроны.Бачыш, як падраслі мы разам,адчуваючы ствол плячамі.Гэты вечар закрэсліў рысупаміж дном нашым і вяршыняй.Ён і камень замшэлы звернена магільніку боскасці нашай.Уздыхаем, але з палёгкай,бо і чуем, і бачым, душою адчуваем, што з нас таксама ў невымерны прасцяг нябёсаў,як з маленькага пругкага сэрца,паскарае свой пульс бясконцасць.
1977
***
Жыць буду я ў табе.Вось толькі працягні руку:Прамень, траву ці корань.I дай мне свет:Сон, зорку,Крыху хлеба.Цяпер ужо я буду ўмець Пра шчасце гаварыць.I сам дабром дзяліцца.Пусціце да мяне бліжэйРасцвіўшых,Падаючых,Плывучых.Я гавару:Зямлю цераз парог перанясіце.Брат, якім з’яўляюся я:Як цяжкаСамому ноччу уявіць сябе!А ці патрапіш свет стварыцьЗ птушкі, кветкі, смеху?Мне сніцца, што мы яшчэ жыць будзем Пад камнем і пад сонцам.Вось цвітуць мае працягнутыя рукі:Зямля, падыдзі бліжэй!
1978
ВЕЧАР ВІЛЬНЮСА
Вечар вежаўу небе Вільнюса.Анёлак горада — белы голуб —абдымае чырванацэглыя плечы Анны.Жыццё, як арган, вышэй узнесена.Рукі жыцця цалую, поўныя ўсіх і мяне:мой твар павярні, кажу,ў кірунку галоўнага алтара, бо ўжо занадта мілосць вялікая,каб мог замаўчаць яе — жыццё маё не маё.У цемрадзіакуні мой пагляд у самую глыбіню жыцця,каб не пачуў, каб не адчуўяк за спіной зачыняюцца дзверы — жыццё маё не маё.
1978
***
Мне няўцям — дарога знае,не чуваць мне — лес, ён чуе,не відаць мне — бачыць поле тваю думку тваё слова тваю душуне сканчылася б дарога,не аглух бы лес знячэўку,толькі б не аслепла поле,покуль думку зразумею,покуль поўна слова ўчую,покуль дно душы пабачу: шлях збялелы лес зялёны роўнае поле