Читать «Порт у тумане» онлайн - страница 72

Жорж Сименон

— Інакш я і не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькі Эрнэст наглядаў за ім пільна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалі…

Мэгрэ ведаў усё гэта. Але цяпер ён лепш разумеў тую нябачную барацьбу, якая пачалася паміж стрыечнымі братамі.

Барацьбу не толькі паміж імі двума, але і супраць яго, Мэгрэ!

Нельга было дапусціць, каб у гэтую гісторыю ўмяшалася паліцыя! Ні адзін, ні другі не мог сказаць праўду!

— Я прыйшоў сюды на «Сэн-Мішэлі»…

— Ведаю! І вы паслалі Вялікага Луі да мэра…

Раймон міжволі ўсміхнуўся — камісар расказваў за яго.

— Раз'юшаны Луі спагнаў на ім усю сваю злосць за ўсё тое, што яму прыйшлося зведаць у жыцці… І ён мог лупцаваць мэра, не баючыся, што той пакліча на дапамогу… Вось і адвёў душу!..Урэшце ён вымусіў яго напісаць ліст, у якім дазваляў вам забраць хлопчыка з калежа…

— Але… Я хаваўся за вілаю, а ваш калега вісеў у мяне літаральна на пятах… Вялікі Луі пакінуў ліст у дамоўленым месцы, а я перахітрыў вашага памочніка… Узяў ровар… У Кане купіў машыну… Трэба было спяшацца… Пакуль я ехаў забіраць сына, Луі заставаўся ў мэра, каб не даць яму адмяніць якім-небудзь чынам тое, што ён напісаў у лісце… Дарэмна, бо Эрнэст паспеў ужо выправіць па дзіця Элен… Вы загадалі затрымаць мяне… Барацьба скончылася… Яе немагчыма было працягваць: вы ж так упарта імкнуліся дакапацца да праўды… Заставалася толькі ўцячы… Калі б мы засталіся, вы б непазбежна ўсё разгадалі… Адсюль і падзеі апошняй ночы… Але няўдачы не адставалі ад нас… Шхуна села на мель… Мы з вялікай цяжкасцю дабраліся да берага, а я згубіў пры гэтым на наша няшчасце кашалёк… Без грошай!.. І жандары на хвасце!.. Заставалася адно: тэлефанаваць Элен і прасіць у яе некалькі тысяч франкаў, каб мы маглі дабрацца ўчацвярых да мяжы… У Нарвегіі я мог бы аплаціць сябрам усё, што яны страцілі праз мяне… Элен прыехала адразу ж… Але і вы таксама! Вы ўвесь час паўставалі на нашай дарозе. Упарта дамагаліся разгадаць праўду, а мы вам нічога не маглі сказаць. Не мог жа я крыкнуць вам, што праз вас могуць здарыцца новыя няшчасці!..