Читать «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» онлайн - страница 63

Алесь Бадак

— Што яшчэ за жанчына? — здзіўлена спытаў Гай.

— На выгляд нейкая вясковая цётка.

— Вясковая цётка? — ускінуў бровы Гай.— Ану, пайшлі паглядзім, што ёй трэба.

I Гай разам з гасцямі накіраваўся на двор.

Жанчына ў просценькай чорнай хустцы стаяла перад расчыненымі варотамі, абапіраючыся на дубовы кіёк.

— Чаго ты хочаш? — нецярпліва спытаў Гай, спыніўшыся за некалькі крокаў ад яе.

Тая ўважліва паглядзела ў вочы Гаю і папрасіла: — Пусці мяне заначаваць, добры чалавеча. Ужо позна, холадна, а мне няма куды ісці.

— Холадна! — зарагатаў Гай.— Пабойся Бога, цётка! Вось ужо цэлы ты дзень па начах такая духата, што не дыхнуць.

Але толькі ён прамовіў апошнія словы, як падняўся моцны вецер. Застагналі і пачалі гнуцца дрэвы. Здавалася, на дварэ не сярэдзіна лета, а позняя восень.

— Пусці мяне заначаваць, добры чалавеча,— зноў папрасіла жанчына.— Мне няма куды ісці, і я ўся прамокла пад дажджом.

— Пад якім дажджом? — здзівіўся Гай, засланяючы рукамі твар ад калючага ветру.— Няма ніякага дажджу і даўно ўжо не было. Што ты плявузгаеш, цётка?!

Але толькі ён прамовіў апошнія словы, як сапраўды хлынуў лівень, патокі вады, як змеі, з шумам папаўзлі па зямлі.

— Гэта Вядзьмарка! — крыкнуў нехта з гасцей.— Гані яе адгэтуль!

Жанчына паківала галавой, прыжмурыла вочы і сказала:

— Не слухай іх, чалавеча. Я ведаю, у цябе добрая душа, ты не прагоніш мяне. Я галодная, ледзьве на нагах трымаюся, мяўжо ты не паможаш беднай жанчыне?

— Я зараз прынясу табе чаго-небудзь паесці,— крыху сумеўшыся, сказаў Гай.

— Э, не, добры чалавеча. Бачыш, апошняя адзежына на мне знасілася, латка на латцы стаіць...

— Добра,— нецярпліва перабіў яе Гай,— я прынясу табе што-небудзь з вопраткі.

— Э, не,— усміхнулася жанчына.— Мне не трэба твая вопратка.

— Чаго ж ты хочаш?

— Золата,— бліснула вачыма нечаканая госця.

Гай здрыгануўся.

— Што ты пляцеш, якое золата?

— Тое, якое табе дарма дасталося.

— Ды як ты... як у цябе язык павярнуўся сказаць такое?! Што ты выдумляеш?! Прэч адсюль! Ганіце, ганіце яе! — крыкнуў Гай гасцям.

Госці зашумелі:

— Давай, давай адгэтуль!

— Што ж,— спакойна сказала жанчына, ды так ціха, што ие ўсе пачулі яе голас,— хто жыве павоўчы, хай пабегае ваўком. Бывай, чалавеча, праз тры гады сустрэнемся з табою на гэтым месцы. Не забудзь толькі, роўна праз тры гады.

Сказала — і знікла адразу.

I тут нешта дзіўнае стала адбывацца з Гаем і яго гасцямі. З крыкам яны пачалі куляцца праз галовы, а як толькі перакульваліся, іх рукі і ногі тут жа абрасталі воўчай поўсцю. Так Гай ды яго госці ператварыліся ў ваўкалакаў. Тры гады яны бегалі па лесе і кожны вечар збіраліся каля дома лесніка і страшна, жаласна вылі цэлую ноч. А ў прызначаны Вядзьмаркай дзень на самым золку сабраліся ваўкалакі каля варотаў. Яны то падоўгу нюхалі халоднае ранішняе паветра, то нецярпліва разграбалі лапамі з вострымі кіпцюрамі леташняе чорнае лісце.

Нарэшце, як і роўна тры гады назад, з'явілася знаёмая кабета. Яна тут жа пазнала ў адным з ваўкалакаў Гая, няспешна падышла да яго, абапіраючыся на дубовы кіёк, і сказала: