Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 18
Алесь Петрашкевіч
А гэта мая пляменніца Мануэла.
Скарына. Вельмі прыемна. Мне сёння шанцуе на прыгожых пляменніц...
Нунцый. I ўсё ж мая радасць большая. Я толькі што пагартаў вашы цудоўныя кнігі. (
Псалтырь же сама едина вси тые речи в собе замыкаеть и всех тых учить и все проповедуеть,— суть бо в ней псалмы, якобы сокровище всих драгых скарбов, всякий немощи, духовный и телесный, уздравляють, душу и смыслы освещають... чювствіе в молитвах дають, людей в приязнь зводять, ласку и милость укрепляють, бесы изгоняють, ангелы на помощь призывають...
Псалом ест ангельская песнь, духовный темъян, вкупе тело пением веселить, а душу учить...» (
Скарына (
Нунцый. Асоба вызваляецца ад схаластыкі, пошласці, пасрэднасці. У шэрагу краін амаль адначасова ўспыхнулі цэлыя сузор’і Богам адзначаных талентаў. А побач з гэтым — сутыкненні саслоўяў, дзяржаў, рэлігій, якіх занадта многа. Іншы раз проста страх бярэ! Праўда, некаторыя лічаць, што гэтыя сутыкненні якраз і ёсць крыніца сапраўднага прагрэсу. Я хацеў бы даведацца ў вас...
Скарына. Даруйце, але я таксама хацеў бы даведацца, адкуль у вас мае кнігі?..
Нунцый. Хіба я вам не сказаў? Ведаеце, калега, людзі гнюсныя і подлыя грэшнікі. У мяне не толькі вашы кнігі. У мяне і данос на вас. Больш таго, мне толькі што перадалі запіс вашай размовы з Лютэрам... Які мярзотнік, га? Шукае любую шчыліну, каб пралезці са сваім бязглуздым вучэннем. А вы малайчына! Я, бадай што, далажу пра вас яго святасці Папе.
Скарына. Лепш, калі вы не будзеце рабіць гэтага.
Нунцый (здзіўлена). Не разумею... Папа — надзвычай абаяльны чалавек, сапраўдны вучоны, вялікі філосаф і мудрэйшы дыпламат нашай бурнай эпохі. Чаго варта адно яго жаданне прыняць усіх людзей зямлі Рускай у адзінства і згоду рымскай царквы! Пры гэтым, заўважце, яго святасць не просіць ніякага прыбытку і толькі хоча хвалы Боскай і злучэння ўсіх хрыставерных пад скіпетрам Рыма.
Скарына. Дык у чым жа справа, калі нам задарам такое шчасце надарылася: хоць нагбом жлукці, хоць на хлеб намазвай?
Нунцый (
Тое, што я зараз скажу, не для дзявочага вуха, а я наважыўся быць з вамі шчырым. Справа ў тым, што пасольства яго святасці да вялікага князя Васілія поспеху пакуль не мела. Даўні і закляты вораг Рыма Максім Грэк дрэнна ўплывае як на князя, так і на мітрапаліта. Таму Максіма вам давядзецца ўзяць на сябе. Я лічу, што вам гэта не будзе ўжо цяжка... А калі не ўправіцеся словам, мы дапаможам справай...