Читать «Напісанае застаецца: Сучасная беларуская драматургія» онлайн - страница 20

Алесь Петрашкевіч

Скарына. Ёсць, ды я з сабой не ўзяў. Не ведаў, што з вамі спаткаюся.

Стражнікі прывозяць крэсла, закрытае посцілкай.

Кат. Шкада. А тут у нас пацыент. (Адкрывае посцілку.)

У крэсле закованы непрытомны Адвернік. Глянуўшы на Скарыну, Кат выходзіць. На ўсе вокны і дзверы з грукатам па чарзе падаюць краты.

VIII

Карчма. З'яўляецца Іахім. Ён падыходзіць да бочкі, што стаіць на покуце, адсоўвае яе ўбок, потым паднімае крышку і заглядвае ў пограб.

Іахім. Guten Morgen, Frau Margarita. Guten Morgen, mein junger Freund Peter.

З пограба вылазіць Маргарыта, за ёй Пётр. Іахім падае руку Маргарыце.

Bitte, Frau Margarita, bitte. (Пятра асадзіў назад.) Ein Moment! Zurück! Peter, für dich Hinausgehen verboten. (Закрывае пограб.)

Маргарыта (кідаецца дa Іахіма). Што ж вы робіце?! Пусціце! Пусціце яго!..

Іахім (ветліва адхіняе Маргарыту). Zurück, Frau Margarita! Inquisition. Feuer. Kaputt. (Ставіць бочку на крышку ад пограба.)

Маргарыта (плача). Лепш ужо капут, чым у турме тваёй сядзець!

Iахім. Nicht verstehe.

Маргарыта. Што ж тут фэрштэіць? Цёмна, кажу, сыра там, мышы! Холадна, як у лядоўні! (Паказвае, як ей холадна.)

Iахім. А-а-а... Хо-лёт-но... Я-я...

Маргарыта (радасна). Я-я... Азыз Пётра... Выпусці!..

Іахім (бярэ руку Маргарыты). Я-я... Хо-лёт-но... Кальт... (Хукае ёй на руку, прыклaдae дa сваёй шчакі, цалуе.)

Маргарыта (насцярожана). Ды ідзі ты... (Адымае руку.)

Iахім (ласкава). Nicht verstehen?

Маргарыта. Ні капелькі...

Iахім. Ja-ja... arbeiten, Margarita, arbeiten. (Паказвае на падлогу.)

Маргарыта. Праваліўся б ты са сваім арбайтам! Пра Юраську і Францыска зноў ні слова... Толькі ад цябе і чуеш: арбайтэн...

Iахім. Ja-ja... arbeiten, Frau Margarita, schneller arbeiten... (Выходзіць.)

Маргарыта ідзе да бочкі, хоча адсунуць яе. З'яўляецца Iахім.

Iахім (пагражае пальцам). Verboten, Frau Margarita, streng verboten. Inquisition. Feuer. Kaputt...

Маргарыта (плача). Міленькі! Родненькі! Ну выпусці ж ты яго хоць на часіначку! Зойдзецца хлопчык. Захварэе.

Іахім весела рагоча, потым знянацку хапае ў абдымкі Маргарыту і пачынае цалаваць яе.

Iахім. Ich liebe dich. Meine Liebe.

Маргарыта (крычыць). Адчапіся, порхаўка смярдзючая! (Так штурхае Іахіма, што той ляціць праз бочку.) Іш, прысмактаўся п’яўкаю!.. Як што іншае, дык ты разумееш...

Iахім (здзекліва). Майне лібэ фрау Маргарыта, Іахім разумее столькі, колькі трэба, і яшчэ тое-сёе мае ў запасе. I калі Іахім зразумеў тваю бяду, то чаму б табе, маладой і прыгожай жанчыне, не зразумець яго жадання.

Маргарыта (не верыць сваім вушам). Ты разумееш па-нашаму?!

Iахім. А чаму і не?.. Толькі мне вельмі хацелася, каб і ты зразумела, што, схаваўшы вас ад інквізіцыі ў гэтым пограбе,

Іахім стаў на вастрыё нажа. Ты думаеш, некаму ахвота стаяць на вострым? Ніхто за так стаяць не будзе. I калі ў цябе нічога іншага няма, то не штурхай Іахіма праз бочку. Ён у цябе многа не возьме. Ён возьме нават не столькі, колькі хоча, а столькі, колькі зможа. Гэта ў цябе нічога не каштуе, а ў яго дорага цэніцца. (Ідзе да Маргарыты.)