Читать «Мы — хлопцы жывучыя» онлайн - страница 104
Iван Kiрэевiч Сяркоў
Калі мяне прымуць вучыцца на афіцэра, дык адтуль я ей напішу. А потым, як Юрка, на канікулы прыеду. Тады ўжо не пабаюся правесці.
— Ну, бывайце,— сказаў нарэшце бацька.— Не здасце, дык не бядуйце. Вяртайцеся дахаты. На хлеб заробім.
Сваю парэпаную руку, як вялікі, працягнуў нам з Санькам па чарзе і Глыжка. Цыбаты, загарэлы, ён зусім вырас са штаноў. Яму, як і бабцы, відаць, не верыцца, што мы можам прыйсці дамоў, таму ён звесіў нос і хоча заплакаць. Так і паехаў назад з бацькам, чамусьці пакрыўджаны і насуплены. Не журыся, брат, няхай толькі цябе хто пальцам кране — прыйду дамоў у форме, дык будзе таму нямала.
Наша сяло засталося за ўзгоркам, але і з-за ўзгорка відаць вяршыні школьных таполяў і старых ліп на могілках, дзе ляжыць мая маці. Усё далей і далей пыліць падвода. Вось і не відаць ужо выгаралага бацькавага картуза — ён схаваўся ў жыце. Мы з Санькам разуліся, каб было лягчэй, звязаўшы за шнуркі, перакшулі чаравікі на плечы і падаліся да элеватара. Прыйдзем у вучылішча, там і абуемся.
А неўзабаве нас праводзілі зноў. Толькі цяпер, як і ў салдаты, з песнямі
Сяркоў, I. К.
С99 Мы з Санькам...: аповесці.— Мінск.: Мастацкая літаратура, 2015.— 477 с.
ISBN 978-985-02-1159-0.
Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Беи)-44
Літаратурна-мастацкае выданне
Сяркоў Іван Кірэевіч
МЫ 3 САНЬКАМ...
Аповесці
Адказны за выпуск В. А. Шніп
Мастацкі рэдактар Б. А. Макаранка
Тэхнічны рэдактар Л. I. Астрэйка
Стылістычныя рэдактары Ю. В. Тыркіч, С. В. Умец, Н. В. Філіповіч
Падпісана да друку 12.08.2015. Фармат 60х90 1/16.
Папера афсетная. Гарнітура Minion Pro. Друк афсетны.
Умоўн. друк. арк. 30,00. Улік.-выд. арк. 29,11. Тыраж 2000 экз. Заказ 275.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура»
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013.
Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск.
ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013.
Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.
Примечания
1
Пферд (ням.) — конь
2
Маюцца на ўвазе шатландскія стралкі.
3
Бауэр (ням.) — селянін.
4
Цяпер гэта горад Калінінград.
5
Я кахаю цябе (ням.).
6
Радаўніца — рэлігійнае свята, калі прыбіраюць могілкі і памінаюць нябожчыкаў.
7
3 намі Бог (ням.).
8
Дорф (ням.) — вёска.
9
Рэпарацыі — пакрыццё страт, нанесеных вайной.